Адказаць на каментар
Пастаўлена кропка ў працэсе над карэспандэнтам “Газеты выборчай”, актывістам Саюза Палякаў на Беларусі Андрэем Пачобутам. Працэс цягнуўся ў закрытым рэжыме ад 14 чэрвеня з перапынкамі. Ленінскісуд Гародні Пачобута апраўдаў па артыкуле "за абразу прэзідэнта". Што тычыцца артыкулу пра паклёп, то суд прызнаў вінаватым і вызначыў пакаранне — тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады, што стала вялікай нечаканасцю для Пачобута і яго блізкіх.
- Я не чакаў такога прысуду, я чакаў, што атрымаю некалькі гадоў пазбаўлення волі, і сёння вярнуся ў турму і перавядуць мяне ў камеру для асуджаных. Вось такія ў мяне былі планы на сённяшні дзень. Але я так разумею, тое, што здарылася, ёсць вынікам ціску на рэжым Лукашэнкі, ёсць вынікам увядзення эканамічных санкцый, я заўжды быў прыхільнікам таго, каб у дачыненні да дыктатарскага рэжыму праводзіць цвёрдую палітыку і толькі цвёрдая палітыка прыносіць эфект. – пракаментаваў вынік суду Андрэй Пачобут для "Радыё Рацыя".
Пачобут заявіў прадстаўнікам прэсы, што не лічыць сябе вінаватым і будзе абскарджваць гэты прысуд.Паводле Пачобута, паклёп суд убачыў у тым, што ён у сваіх публікацыях назваў Лукашэнку дыктатарам.
Андрэя Пачобута вызвалілі ў зале суда.Ён выйшаў на ганак, першай справай узяў на рукі сына.