Адказаць на каментар

Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу кандыдата ў дэпутаты Іллі Дабратвора на незаконныя дзеянні Заводзкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета. 

19 снежня старшыня акруговай камісіі Яблакава палічыла тое, што Дабратвор не пражывае на тэрыторыі г. Мінска і не ажыцяўляе на ёй прафесійнае дзейнасці, падставай для адмовы ў рэгістрыцыі кандыдатам у дэпутаты. Акруговая камісія адмовілася прымаць якія-кольвег аргуманты кандыдата, і тлумачыць свае дзеянні. Дабратвор быў вымушаны звярнуцца ў суд.

Судовае паседжанне па разглядзе скаргі кандыдата адназначна прыйшло да высновы, што Дабратвора незаконна незарэгістравалі і абавязалі акруговую камісіі №1 па Ахоцкай выбарчай акрузе зарэгістраваць кандыдата. Рашэнне суда не падлягае перагляду і абскарджванню ў сваю чаргу.

"Гэта малае але ўсёткі перамога. Цяпер кожны кандыдат, які вылучаўся паводле партыйных спісаў мае магчымасць пераняць мой досвед і спаслацца на рашэнне гарадскога суда пасля адмовы ў рэгістрацыі," - адзначыў Ілля Дабратвор.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку