Адказаць на каментар

Бабруйчанін Вячаслаў Міхалап уладкаваўся летам бягучага года ў арганізацыю "КПД ЛОГИСТИК", і сутыкнуўся там з шматлікімі парушэннямі правоў працоўных. За сваё незаконнае звальненне ён дамогся кампенсацыі.

 “Мяне звольнілі з-за таго, што я выйшаў на бальнічны! Я маю бальнічны ліст, не пісаў ніякіх заяў на звальненне, ніякіх завераных папер з указаннямі на невыкананне сваіх абавязкаў не атрымліваў і не падпісваў. Проста атрымаў на рукі працоўную кніжку, у якой меўся запіс аб звальненні "па дамове бакоў". Я адразу звярнуўся ў інспекцыю працы і сацыяльнай абароны, а потым падаў на былых працадаўцаў у суд”, - распавёў ПЦ "Вясна" Вячаслаў Міхалап.

Напэўна, малады майстар быў "нязручным" для кіраўніцтва фірмы, бо неаднаразова перашкаджаў правядзенню работ, якія супярэчылі захаванню тэхнікі бяспекі, а таксама выкрываў шматлікія парушэнні. Так практычна ўсім супрацоўнікам на прадпрыемства не аплачвалі бальнічныя; пад пагрозай звальненняў рабочых шматкроць прымушалі працаваць у выходныя і святочныя дні, без загадаў і распараджэнняў; падробкі подпісаў супрацоўнікаў; затрымкі выплаты, а таксама выдача заробкаў на рукі замест пералічэння праз банк, у той час як карткі (якіх працоўныя маюць па дзве - беларускую і расійскую) знаходзіліся на руках супрацоўнікаў. Паводле Вячаслава, гэтыя дадатковыя карткі яны выкарыстоўвалі, каб падманваць падаткавую інспекцыю, а на беларускую пераводзілі мінімальны заробак.

“Суд праходзіў у мінскім судзе Фрунзенскага раёну, бо офіс гэтай фірмы знаходзіцца ў Мінску. Справу разглядала суддзя Марыя Лешкевіч. На першае пасяджэнне адказчыкі не з'явіліся, змянілі адрас офіса і пералічылі мне на картку нейкія капейкі. На другім пасяджэнні ў якасці сведкі выступіў мой былы калега, не пабаяўся. Ведаю, што з-за гэтага ў яго зараз праблемы на працы, пагражаюць звальненнем. Перад трэцім пасяджэннем маёй адвакатцы ад прафсаюзу РЭП прапанавалі пайсці на прымірэнне бакоў з выплатай кампенсацыі. Я заявіў суму ў 10 мільёнаў, і нечакана хутка яны згадзіліся”, - адзначыў Вячаслаў Міхалап.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку