Адказаць на каментар

8 красавіка прайшла чарговая акцыя ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў ля будынка Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, што на вуліцы Сапёраў. 

Хлопец павесіў пад вокнамі расцяжку з надпісам «Лапы прэч ад антыфашыстаў» і запаліў каляровы фаер для прыцягнення ўвагі, паведамляе nn.by.

Акцыя праходзіла пры канцы працоўнага дня, побач праходзілі два супрацоўнікі Следчага камітэта ў штацкім, яны заўважылі перформанс і затрымалі хлопца. На яго склалі пратакол у машыне ды адпусцілі.

Цяпер за кратамі следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага знаходзяцца трое раней арыштаваных антыфашыстаў: Вадзім Бойка, Ілля Валовік і Зміцер Ціхановіч.

Наша Ніва” нагадвае, што 23 сакавіка прайшло больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх антыфашыстаў. Ператрусы былі звязаныя з крымінальнай справай, заведзенай амаль 2 гады таму.

Акцыі пратэсту сталі рэгулярныя, апошняя прайшла на пачатку тыдня ля СІЗА па вуліцы Валадарскага.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку