Адказаць на каментар

Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва заклікае ўлады спыніць пераслед грамадзян у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Сумы штрафаў, якія прызначаюць суды актывістам, апошнім часам дасягаюць завоблачных вышыняў.

Пачынаючы са жніўня 2015 года, мірныя сходы, якія адбываюцца ў г. Мінску і іншых гарадах Беларусі без дазволу мясцовых органаў улады, не спыняюцца праваахоўнымі органамі, іх удзельнікі не затрымліваюцца і не падвяргаюцца адміністрацыйным спагнанням у выглядзе арыштаў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае гэтую тэндэнцыю як станоўчую, скіраваную на змяншэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне.

У той жа праваабаронцы адзначаюць, што прыцягненне грамадзян, якія прымаюць удзел у мірных сходах, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў з’яўляецца парушэннем іх права на свабоду мірных сходаў і выказвання мерквання. Гэта было неаднаразова пацверджана практыкай Камітэта па правах чалавека ААН па індывідуальных зваротах грамадзян Беларусі.

У шэрагу выпадкаў накладанне непамерных, відавочна непрапарцыйных, штрафаў цягне за сабой парушэнне іншых канстытуцыйных правоў грамадзян, свабоды перамяшчэння ў прыватнасці.

Практыка правядзення апошніх сходаў прадэманстравала іх абсалютна мірны характар. Падчас іх правядзення ўдзельнікі і арганізатары не парушалі грамадскі парадак, не здзяйснялі якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў, якія б уяўлялі пагрозу нацыянальнай бяспецы, правам іншых грамадзян, маральнасці насельніцтва.

ПЦ “Вясна” акцэнтуе ўвагу на тым, што дзеючае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах робіць практычна немагчымым атрыманне ад мясцовых выканаўчых органаў улады дазволу на правядзенне сходаў, накладае на іх арганізатараў матэрыяльныя абавязальніцтвы па іх правядзенні (ахове грамадскага парадку, медыцынскім забеспячэнні і прыборцы тэрыторыі), утрымлівае іншыя абмежавальныя і рэпрэсіўныя нормы.

Юрысты ПЦ “Вясна” лічаць, што ў мэтах забеспячэння свабоды мірных сходаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” павінен быць прыведзены ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку - Кіруючымі прынцыпамі БДІПЧ АБСЕ ў галіне свабоды мірных сходаў. Праваабаронцы гатовы прадставіць дзяржаўным суб’ектам, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы, свае рэкамендацыі і прапановы.

http://spring96.org/be/news/82744
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку