Актывіста пазбавілі права на абскарджанне

Адміністрацыйна арыштаваны Зміцер Палойка пяты дзень адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), а ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ягонай адміністрацыйнай справы не аказалася!

А калі няма дакументаў, няма мажлівасці абскардзіць прысуд.

Тым часам Зміцер Палойка, якога наведаў адвакат у ІЧУ,пацвердзіў, што суд 11 снежня адбыўся, і судзіў яго сам старшыня суда Мікалай Кміта. Асуджаны да 10-ці суткавага адміністрацыйнага арышту Палойка паведаміў таксама, што яму не выдалі копію рашэння суда, якую павінны былі зрабіць.

Толькі пасля таго, як Зміцер Палойка 21 снежня выйшаў на волю, ён разам з праваабаронцам Сяргеем Гоўшам наведаў суд і атрымаў рашэнне суда па сваёй адміністрацыйнай справе, якая нечакана знайшлася. Зразумела, што абскардзіць рашэнне суда цяпер ён ужо не можа, бо па закону гэта мажліва зрабіць толькі на працягу 5 дзён з моманту прыняцця рашэння суда, а прайшло не 5, а цэлых 11 дзён.Сам жа старшыня суда, які судзіў Зміцера, сышоў у адпачынак.

У сувязі з гэтай сітуацыяй Сяргей Гоўша накіраваў скаргу на незаконныя дзеянні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, якія прывялі да парушэння правоў Зміцера Палойкі на абскарджанне гэтага рашэння ў вышэйстаячым судзе. Праваабаронца просіць пакараць тых службовых асоб гарадскога суда, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку