Актывіста хочуць пакараць за вершы, якіх ён не чытаў

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Леанід Кулакоў атрымаў SМS з запрашэннем у суд Цэнтральнага раёна Мінска. 13 верасня аб 11 гадзіне адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай паводле артыкула 23.34 КоАП, за удзел у акцыі 25 жніўня.

Для Леаніда Кулакова SМS з суда было поўнай нечаканасцю. З яго слоў ніякага пратаколу ў адносінах да яго падчас акцыі не складалася. У копіі, якая была дасланая заказным лістом для азнаямлення, напісана, што актывіст прымаў удзел у несанкцыяваным святкаванні 25-годдзя суверэнітэта Беларусі, які быў абвешчаны ў 1991 годзе Вярхоўным Саветам БССР, чытаў верш у скверы Янкі Купалы і крычаў “Жыве Беларусь” і такім чынам парушыў артыкул 23.34 КоАП. У пратаколе таксама адзначана, што актывіст падпісваць пратакол адмовіўся.

Цікава, што Леанід не удзельнічаў ва ўрачыстым конкурсе на чытанне вершаў Янкі Купалы каля помніка паэта, бо пасаромеўся таго, што не вельмі добра валодае беларускай мовай. Але скандавання “Жыве Беларусь!” актывіст не адмаўляе і ганарыцца гэтым.

Нагадаем, 25 жніўня з ініцыятывы Маладога фронту адбыліся мерапрыемствы у гонар 25-й гадавіны надання Дэкларацыі аб незалежнасці статусу канстытуцыйнага закона праходзіў конкурс на чытанне вершаў Янкі Купалы, а таксама шэсце па праспекту з б-ч-б сцягамі да плошчы Незалежнасці. Па выніку міліцыянтамі было складзена 15 пратаколаў (раней паведамлялася пра 14) паводле артыкула 23.34 КоАП (“несанкцыяваныя мерапрыемствы”). Міліцыянты складалі пратаколы на тых, хто чытаў вершы каля помніка Янкі Купалы, а таксама на актывістаў, якіх добра ведаюць у твар.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку