Ашмянскі суд прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага забароненай

11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Равякі супраць Ашмянскай мытні. Праваабаронца падавала ў суд пазоў з нагоды забароны мытнікаў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі кнігі літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ “Асьвечаныя Беларушчынай” Алеся Бяляцкага.  

Пасля дзвюх “экспертыз” выдання мытнікі запатрабавалі ад Таццяны Равякі рээкспартаваць 40 асобнікаў, канфіскаваныя ў яе на беларуска-літоўскай мяжы, на тэрыторыю Літвы, дзе была выдадзена кніга.  

10 лютага грамадзянская справа разгледжана ў судзе. Паводле агучанага сёння судовага рашэння, скарга Таццяны Рэвяка не задаволена.    

Як распавяла праваабаронца, у судовым рашэнні яна не знайшла нічога ўцямнага і напісала заяву на атрыманне матывацыйнай часткі.  

Пакуль жа сваю матывацыю суддзя Таццяна Емельяновіч патлумачыла на словах:

- Суддзя сказала, што прызнае экспертызы па кнізе непрымальнымі, але прыняла іх да ўвагі як меркаванне спецыялістаў. Рашэнне яна прымала сыходзячы з унутраных перакананняў. У выніку кніга забаронена, - распавяла Таццяна Рэвяка. – Але сам факт, што экспертызы прызнаныя непрымальнымі, вельмі паказальны. Гэта пацвярджае, што Ашмянская мытня парушала закон.  

На гэтых парушэннях Таццяна Равяка акцэнтавала ўвагу суддзі падчас свайго выступу 10 лютага:

- 3-га верасня я атрымала чарговае паведамленне з Ашмянскай мытні, дзе ўказвалася, што экспертыза праведзена ЭКСПЕРТНАЙ КАМІСІЯЙ у складзе супрацоўнікаў Гродзенскага ўніверсітета – Ягорычава Уладзіміра і Хілюты Вадзіма. Хацела б задаць пытанне прадстаўнікам Ашмянскай мытні: “Хто гэтыя людзі ў дадзенай справе? Якім чынам яны тут з’явіліся? Хто ім даручаў правядзенне мытнай экспертызы, калі такім правам надзелены толькі мытныя органы? Хто іх папярэджваў і ці папярэджваў увогуле пра адказнасць за дачу ілжывага заключэння?.. … У прызначэнні і правядзенні экспертызы былі дапушчаны яшчэ шэраг парушэнняў, якія падрабязна выкладзены ў маёй скарзе… Дадзеныя парушэнні былі абскарджаны мной у Дзяржаўным мытным камітэце, адкуль атрымала паведамленне пра даручэнне Ашмянскай мытні правесці паўторную экспертызу. З вынікамі дадзенай экспертызай я змагла азнаёміцца толькі пасля папярэдняга судовага паседжання, яна таксама была даслана мне з Ашмянскай мытні згодна з маім запытам.  

…На якой падставе выносіцца Ашмянскай мытняй рашэнне аб унясенні кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай” у пералік тавараў, да якіх ужываецца забарона ці абмежаванне на ўвоз згодна з Раздзелам 1.3 адпаведнага пераліку? Да якой катэгорыі з пералічаных у дадзеным пераліку (парнаграфічных, экстрэмісцкіх, тэрарыстычных, нацысцкіх ці нейкіх іншых) адносіцца інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў выданні? Я з усёй адказнасцю магу заявіць, што да ніводнай з пералічаных катэгорый кніга Алеся Бяляцкага не адносіцца. І самае галоўнае: што ў такім выпадку стала падставай для прыняцця рашэння пра рээкспарт кнігі? Адказаў на гэтыя пытанні я так і не атрымала. А яны з’яўляюцца вызначальнымі для прыняцця рашэння па дадзенай справе. І я ўпэўненая, што дапучшаныя парушэнні пры ажыццяўленні экспертыз, а таксама іх высновы робяць іх абсалютна юрыдычна нікчэмнымі і не могуць класціся ў аснову рашэння аб рээкспарце.  

Юрыст Павел Сапелка, які прадстаўляў інтарэсы Таццяны Равякі ў судзе, паведаміў, што рашэнне суддзі Таццяны Емельяновіч, паколькі з’яўляецца незаконным і неабгрунтаваным, будзе абскарджана ў касацыйным парадку ў Гродзенскім абласным судзе.

Паводле "Твой Стыль".

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку