За акцыю салідарнасці з ахвярамі міліцэйскага свавольства караюць буйнымі штрафамі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 лютага разглядаліся адміністрацыйныя справы шасці чалавек, на якіх былі складзены пратаколы за ўдзел у недазволенай уладамі акцыі супраць міліцэйскага гвалту. Нагадаем, 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда жорстка збілі двух актывістаў і журналіста.

Алеся Макаева судзілі першым. Суддзя Андрэй Камушкін прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзенне масавых мерапрыемстваў, здзейснены паўторна на працягу года) і пастанавіў пакараць яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь, альбо 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў, паведамляе ПЦ "Вясна".

За аналагічнае парушэнне (артыкул 23.34 КаАП РБ) пакаралі іншых актывістаў. Так Максім Вінярскі атрымаў штраф 50 базавых велічынь, Дзяніс Красочка - 20 б.в, Ніна Багінская - 25 б.в.

Пратаколы, складзеныя на Святлану Якшыну і Наталлю Гарачка-Басалыгу з прычыны грубых памылак, дапушчаных міліцыянтам, накіраваныя на дапрацоўку.

У будынак Палаца правасуддзя на знак салідарнасці з актывістамі, чыі адміністратыўныя справы сёння разглядаюцца, прыйшлі Вячаслаў Сіўчык і ншыя неабыякавыя людзі.

Справы яшчэ траіх удзельнікаў акцыі Анатоля Лябедзькі, Вольгі Маёравай і Мікалая Казлова будуць разгледжаныя 16 лютага ў гэтым жа судзе.

Фота Алены Талстой

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку