Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках інфармацыі са старонкі Міколы Статкевіча

Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” перапост паведамлення, дзе быў заклік прыйсці на мітынг “За Свабодныя выбары” 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.

Міліцыянты лічаць, хлопец заклікаў на несанкцыянаваны мітынг, чым парушыў закона “Аб масавых мерапрыемствах” і адпаведнае палажэнне Адміністрацыйнага кодэкса (арт. 23.34), паведамляе Еўрарадыё.

12 верасня магілёўскія міліцыянты прэвентыўна затрымалі Паўлінковіча і даставілі ў Ленінскі РАУС. Там яго пратрымалі шэсць гадзін і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

20 верасня суддзя Валянціна Лапаціна адправіла пратакол у РАУС на дапрацоўку. Калі суд прызнае Паўлінковіча вінаватым, яму пагражае штраф да 630 рублёў (30 базавых велічыняў) альбо арышт.

Несанкцыяваны мітынг "За свабодныя выбары" прайшоў увечары 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Яго ўдзельнікі патрабавалі правесці новыя адкрытыя і сумленныя выбары. Ініцыятарамі мітынгу выступалі Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку