Суд адмяніў актывісту штраф за знаходжанне "у нецвярозым стане" ў грамадскім месцы

Лідар моладзевай арганізацыі “Zмена” Павел Вінаградаў абскардзіў праз суд спагнанне ў выглядзе штрафу за з’яўленне ў грамадскім месцы нібыта ў нецвярозым стане. 

Скаргу разглядала 27 лістапада суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль з удзелам адваката, паколькі сам актывіст зараз пражывае і стаіць на прафілактычным ўліку ў Беразіно.

Раней намеснік начальніка Маскоўскага РУУС 9 кастрычніка вынес пастанову, згодна з якой Павел Вінаградаў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння па арт. 17.3 КаАП (знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы) і аштрафаваны на 1 200 000 рублёў, паведамляе ПЦ "Вясна".

Суддзя Таццяна Мотыль прызнала, што пры разглядзе справы былі дапушчаныя неаб’ектыўнае даследванне абставінаў адміністратыўнага правапарушэння і аднабаковасць пры разглядзе матэрыялаў справы.

Гэтая акалічнасць была ўзятая пад увагу суддзёй, якая адмяніла пастанову намесніка начальніка Маскоўскага РУУСа аб адміністратыўным правапарушэнні і накіравала справу на новы разгляд.

Нагадаем, праваабаронцы устурбаваныя тым, што ў адносінах да актывсітаў пачалі складаць пратаколы за знаходжанне нібыта ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Некалькі такіх сфабрыкаваных выпадкаў дазваляюць накіраваць чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй ў ЛПП і такім чынам ізаляваць на пэўны тэрмін. 
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку