Штрафы за салідарнасць

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна вызначалі пакаранні тым, хто стаяў цягам двух тыдняў у пікетах салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, калі з 14 па 25 кастрычніка яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе за антыімперскія артыкулы на сайце 1863.com.

Актывісты, салідарныя з Пальчысам стаялі ля будынку суда, трымалі б-ч-б сццягі і скандавалі "Свабоду Эдуарду Пальчысу!"

Сёння адбываліся суды ўжо над самімі пікетоўцамі - Аляксандр Макаеў, Леанід Кулакоў i Віктар Кулак атрымалi штрафы адпаведна 50, 50 i 30 базавых велічыняў.

Нагадаем, 10-га лістапада сябры Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка і Віктар Кулак за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам былі аштрафаваныя cудом Маскоўскага раёну Мінска на 10 і 25 велічыняў адпаведна.

Магчыма, гэтым штрафы не абмяжуюцца. Бо ў пікетах салідарнасці ўдзельнічалі дзясяткі грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, актывістаў. Сярод іх - Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Макаеў, Наталля Басалыга, Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Дзяніс Садоўскі, Максім Вінярскі, Максім Кулак, Яўген Афнагель, Арцём Бабоўнікаў, Яўген Бычкоўскі, Павел Пракаповіч, Уладзімер Яроменак, Вольга Маёрава, Антось Жылка, Сяргей Пальчэўскі, Мікалай Дземідзенка, Юля Фралова ды іншыя.

На ўсіх іх супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), нагадвае сайт ПЦ “Вясна”
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку