Беларускія грамадзяне, звяртаючыся ў суд, мала спадзяюцца на справядлівасць, асабліва калі гэта закранае інтарэсы дзяржавы ці асобных дзяржаўных службоўцаў.
Малады хлопец Цімафей Атрошчанкаў, адбыўшы адміністрацыйнае пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсьціна, Звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна горада Мінска з позвай аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.
Справа ў тым, што пасля арышту ў яго пачаліся болі ў спіне, ён звяртаўся ў медыцынскі цэнтр да неўрапатолага, які паставіў дыягназ "вертэбрагенная люмбалгія, устойлівы ўмераны болевы і рэфлекторна-танічны сіндром."
У сваёй пазоўнай заяве Цімафей пералічыў не толькі шкоду здароўю, прычыненую падчас адбывання адміністрацыйнага арышту, але і маральныя пакуты, перажытыя за 9 сутак у перапоўненай камеры, пры нізкай тэмпературы, без пасцельнай бялізны і свежага паветра.Read more