Палітвязні

Мікіта Ліхавід вярнуўся з Наваполацкай калоніі надзвычай схуднелы і бледны. Вяртанне яго і яшчэ 10 вязняў стала радаснай падзеяй. За прайшоўшыя суткі Мікіта мала спаў, увесь час адказваў на тэлефонныя званкі. Мама Алена Ліхавід атрымала за суткі 140 смс-паведамленняў з віншаваннямі, ў тым ліку з Прагі.
 
Пра знаходжанне за кратамі  Мікіта распавёў сябрам Руху “За сабоду” і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
 
-Уся калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы. За зняволенымі сочаць, спрабуюць пасварыць старых крымінальнікаў з новымі, працуюць людзі з нізкім інтэлектам і слабай адукацыяй. Яны – адрыжка ГУЛАГу. З крымінальнікамі працуюць былыя следчыя, якія запятналі сябе несправядлівымі ўчынкамі. Ёсць асобы, якія маральна дэградавалі.
Read more

Андрэй Пратасеня вызваліўся некалькі тыдняў таму з бабруйскай калоніі. Разам з ім адбывалі пакаранне Яўген Сакрэт і Зміцер Дрозд. Яшчэ на вакзале Андрэй даў некалькі інтэрв’ю журналістам з незалежных СМІ.Read more

Алене Ліхавід, Людміле Мірзаянавай, Тацяне Севярынец.
 
Дарагія Алена, Людміла і Тацяна!
 
Пішу Вам, бо мы асабіста знаёмыя, але гэта ліст і да Алы Саньнікавай, Соф’і Вус, Ірыны Атрошчанкавай, Людмілы Класкоўскай, да ўсіх маці палітзьняволеных.
Вы ведаеце, сёньня мне прысьнілася мама.
 
Сон быў знаёмы зь юных гадоў, ён раз-пораз паўтараецца, прычым апошнім часам усё часьцей.
Сьнілася, што за мною гоніцца натоўп пітэкантрапаў з маміных настаўніцкіх падручнікаў гісторыі, а можа, яшчэ горш -- зграя ці то азьвярэлых людзей, ці ўжо і не людзей, а пярэваратняў з аднолькавымі ашчэранымі мордамі.
 Read more

Дзмітрый Даронін з маці Галінай Валянцінаўнай прыйшоў сустрэцца з праваабаронцамі. Адкрыты, з добрай усмешкай, хлопец лучыць святло. Кароткая стрыжка і схуднелась нагадваюць, што месяцы за кратамі былі нялёгкімі.Read more

Маці палітвязня Змітра Буланава падзялілася з сябрамі “ Салідарнасці” сваімі хваляваннямі.

-Зміцер Буланаў знаходзіцца ў Магілеўскай калоніі, працуе на вырабе пакункаў для дравеснага вугля,- распавяла Клаўдзія Якаўлеўна. - У пакое, дзе жыве вязень, знаходзяцца 6 чалавек, ёсць лядоўня, тэлевізар, дазволілі непрыкметна трымаць хатнюю жывёлку - кацяня. Зміцер перыядычна карыстаеца інгалятарам і іншымі лекамі.
 
Пісаць прашэнне аб памілаванні Зміцер адмаўляецца. Ён не прызнае сябе вінаватым і ня хоча прыніжацца. Маці турбуе здароўе сына і яна накіроўваецца з адвакатам у калонію, каб той змог пагаварыць са Змітром і даведацца пра яго меркаванні пра далейшы лёс, як падрыхтавацца да восені і зімы, якое адзенне лепей перадаць на халодны сезон.
24 верасня ў калоніі будзе праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй, але Змітру не дазволілі запрасіць родных на гэту сустрэчу.

 

 Read more

У госці ў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» , распавесці пра сына, завітала Алена Ліхавід.Read more

Брэсцкі абласны суд прызнаў арышт мясцовага актывіста БХД, Зміцера Шурхая і прысуд раённага суда горада Брэста неправамоцным за адсутнасцю склада злачынства. Нагадаем, што Шурхай адседзеў адміністратыўны арышт за нібыта лаянку матам, а фактычна за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту 28 чэрвеня. Пасля вызвалення хлопец накіраваў скарду ў гарадзкі суд, а пасля яе незадавалнення ў абласны.
 
“Пасля такога нечаканага рашэння абласнога суда, буду судзіцца за кампенсацыю. Бо атрымліваецца, што адседзеў за тое, у чым няма зусім склада злачынства. Адседзеў проста так. Зараз, супольна з юрыстамі будзе падрыхтавана адмысловая скарга. Хацелася б і міліцыянтаў. Складаўшых пратаколы, затрымліваўшых мяне прыцягнуць цяпер да адказнасці.” – пракаментаваў Зміцер Шурхай.Read more

Толькі з шостай спробы адвакат Змітра Дашкевіча здолеў сустрэцца з падабаронным.  Пяць разоў запар адміністрацыя Горацкай калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне, па розных прычынах не дазваляла палтівязню законную сустрэчу, змяшчаючы палітыка ў штрафны ізалятар, пазбаўляючы права перапіскі і сустрэч. Больш чым месяц ад Дашкевіча не даходзіла аніякіх звестак і інфармацыі аб яго стане.
 
Аб сустрэчы распавяла нявеста зняволенага, Наста Палажанка: ” Зміцер не змог расказаць пра ўсе парушэнні: размова з адвакатам праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Але ён распавёў пра здзекі, якія чыняцца ў адносінах да яго.

Read more

13 жніўня на волю выйшлі першыя памілаваныя і вызваленыя палітвязні Зміцер Дрозд, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак. На чыгуначным вакзале ў Мінску іх сустракалі родныя, сябры і журналісты.Read more

  • There is no conventional definition of a political prisoner. Commonly, political prisoners are considered to be those who are imprisoned for their political activities, especially, for  criticizing their country’s political authorities or advocating for change of power.   In October 2012, PACE was the first major intergovernmental organization which adopted criteria for determining who can be considered a political prisoner. Thus, a person can be considered a political prisoner if he (or she) fits criteria as follows:

  • The scope of measures state bodies take on the eve of electoral campaigns and methods they use are “astonishing” in their variety and range.

    Several Belarusian youth activists are about to be recruited to military service. Paval Siarhei and Mikhail Muski risk experiencing the rather insecure situation of “political conscription”. 
     
  • The following day Dzmitry Uss, former presedential candidate was released, state media reported that "Lukashenka pardoned some of the prisoners convicted for the "street riots" in Minsk on December 19, 2010.

    Dzmitry Uss released October 1 from prison hospital, when he was recently held.

    Recall, Dzmitry Uss has been detained on the night after presedential elections. Was kept in KGB jail for the day and then released. Charged under article 293.
  • Ex-candidate on the presedential elections, political prisoner Dzmitry Uss’s been transferred to the medical center in the detention center on Valadarsky street in Minsk. As the result of the medical commission there, prisoners disability group has changed from third to second, as the wife of former candidate for presidency said.

    Uss was taken to the magnetic resonans tomography accompanied by the head doctor of the prison and its governor. The prisoner must be examined by high-level expert the other day.   Uss lawyer sent a demand to find out the true state of health of his client and give his relatives the answer, if he is needed in immediate and serious treatment. Prisoners mother managed to get a 30-minute meeting with her son. Dzmitry Uss looks very thin and tired, according to her.

     

  • Franz Thönnes, a member of the German Bundestag from the Social Democratic Party (SPD) parliamentary group and a member of the German Bundestag’s Committee on Foreign Affairs, takes over a prisoner’s godparenthood for Mikola Statkevich.

  • Syndicate content