Палітвязні

Іван Амельчанка, аўтар плаката “Мусарок” напярэдадні сёлетней парламенцкай выбарчай кампаніі абвесціў пра “свой намер балатавацца ў дэпутаты”. Гэтай падзее хлопец прысвяціў адмысловую жартаўлівую прэсавую канфэрэнцыю разам са сваімі паплечнікамі.  Амельчанка зазначыў, што іхняя “кампанія“- добрая нагода, каб “паказаць  людзям абсурднасць выбарчага працэсу ў сучаснай Беларусі”.Read more

Працягваецца ціск з боку КДБ на моладзевых актывістаў у рэгіёнах. Пры гэтым спецслужбы ўжываюць “разнастайныя” метады: тут і запалохванне маладзенаў, і розныя пасулы. А таксама банальнае надакучванне сваімі размовамі.
 
З усім гэтым на працягу апошніх месяцаў сутыкнуўся навучэнец Магілеўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, моладзевы актывіст з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ян Пінчук.
 
Спачатку ініцыятыўны спецслужбовец рэгулярна напамінаў пра сябе тэлефанаваннем. Потым стаў прыходзіць у навучальную установу. Пры гэтым Яна проста здымалі з заняткаў і гутарка адбвалася ў адным з кабінетаў адміністрацыі каледжу.
 Read more

Гісторык, спецыяліст па генеалогіі, Дзмітры Дрозд падзяліўся вынікам сваіх даследванняў з сябрамі Камітэта “Салідарнасць”. У 2010 годзе Дзмітры выдаў у Мінску фундаментальны даследчыцкі том “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”.
 
Дзмітры Дрозд знаходзіўся сярод тых, хто быў на Плошчы ў час мірных пратэстаў пасля выбараў, і быў асуджаны па справе ад 19 снежня 2010 года.
 
У яго падтрымку выказаліся знаныя гісторыкі Беларусі і Расіі.
 

Read more

Цягам траўня ў Камітэт “Салідарнасць” па дапамагу ў  незалежным медычным абследванні і медычнай рэабілітацыі звярнуліся некалькі моладзевых актывістаў. Маладыя людзі падчас затрыманняў міліцыяй  былі  моцна збітыя і патрапілі ў шпіталі.

“Падставай”для такога абыходжання з затрыманымі высоўваецца абвінавачванне іх у дробным хуліганстве і парушэнні парадку, аднак на самой справе арыштамі і збіццём супрацоўнікі праваахоўных органаў імкнуцца спыніць акцыі салідарнасці моладзі з  палітычнымі вязнямі.
Так, былі жорстка збітыя маладафронтавец Раман Пратасевіч і  актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан за вывешванне у Мінску бел-чырвона-белых сцягаў у падтрымку віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі.Read more

У сусветны дзень філолагаў 25 траўня вядомы літаратар, былы палітвязень, Аляксандр Фядута сустрэўся з сябрамі Руху “За Свабоду” і “Салідарнасьці”.

У 2010 А.Фядута быў членам перадвыбарчага штабу У.Някляева, быў арыштаваны 20 снежня ў Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Філолагі Расіі і іншых краінаў  утой час звярнуліся да прэзідэнта РФ у абарону свайго калегі. Пад зваротам у падтрымку кандыдат філілагічных навук А.Фядуты і іншых дзеячоў культуры і журналістаў падпісаліся паэт Міхаіл Айзэнберг, спявак Юры Шаўчук, тэлевядоўца Аляксандр Архангельскі, паэты Наталля Гарбанеўская , дзесяткі пісьменнікаў з Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі. А. Фядута быў прызнаны Amnesty Internationalвязнем сумлення.
20 траўня 2011 года ён быў прыгавораны да 2-гадоў пазбаўлення волі ўмоўна
тэрмінам на 2 гады.Read more

У Камітэце “ Салідарнасьць”адбылася сустрэча з экс-кандыдатам у прэзідэнты, былым палітвязнем Андрэем Алегавічам Саннікавым, яго жонкай Ірынай Халіп і сынам. Супрацоўнікі арганізацыі былі рады абняць Андрэя Алегавіча пасля працяглай разлукі, і паціснуць яму руку ў знак павагі.

Андрэй Алегавіч падзякаваў  праваабаронцам, юрыстам і журналістам за падтрымку яго сям’і.

Маці Андрэя Саннікава і яго жонка праявілі надзвычайную мужнасць і трываласць за час чакання. Яны вялі сур’ёзную грамадскую працу, ўдзельнічалі ва ўсіх сустрэчах мацераў і жонаў з палітыкамі, дыпламатамі, замежнымі карэспандэнтамі. Яны казалi, што у першы дзень пасля  выхаду з калоніі, ім было цяжка пазнаць роднага чалавека, але яны вераць, што любоў і пяшчота здольныя вылечыць і надаць сілы.

Read more

Зміцер Бандарэнка, каардынатар Еўрапейскай Беларусі і давераная асоба Андрэя Саннікава пасля вызвалення з папраўчай калоніі № 15 ў Магілёве разам з жонкай Вольгай наведаў Камітэт “Салідарнасць”. Read more

Былыя палітвязні застаюцца пад наглядам міліцыі, і толькі некаторыя змаглі знайсці працу ў Беларусі.Read more

Палітык Аляксандр Мілінкевіч пра вызваленьне Андрэя Саньнікава: «Як улада ні спрабуе запалохаць грамадзтва, як не рэпрэсуе ягоную дэмакратычную частку, усё роўна перамагаюць тыя людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю. Гэта перамога салідарнасьці. Я рады за Андрэя і ягоную сям’ю. Я ведаю, колькі яны прыклалі намаганьняў для таго, каб яго выпусьцілі.
 
Спадзяюся, што і іншыя палітвязьні хутка выйдуць на свабоду, і больш ня будзе палітзьняволеных на Беларусі».
 Read more

  • There is no conventional definition of a political prisoner. Commonly, political prisoners are considered to be those who are imprisoned for their political activities, especially, for  criticizing their country’s political authorities or advocating for change of power.   In October 2012, PACE was the first major intergovernmental organization which adopted criteria for determining who can be considered a political prisoner. Thus, a person can be considered a political prisoner if he (or she) fits criteria as follows:

  • The scope of measures state bodies take on the eve of electoral campaigns and methods they use are “astonishing” in their variety and range.

    Several Belarusian youth activists are about to be recruited to military service. Paval Siarhei and Mikhail Muski risk experiencing the rather insecure situation of “political conscription”. 
     
  • The following day Dzmitry Uss, former presedential candidate was released, state media reported that "Lukashenka pardoned some of the prisoners convicted for the "street riots" in Minsk on December 19, 2010.

    Dzmitry Uss released October 1 from prison hospital, when he was recently held.

    Recall, Dzmitry Uss has been detained on the night after presedential elections. Was kept in KGB jail for the day and then released. Charged under article 293.
  • Ex-candidate on the presedential elections, political prisoner Dzmitry Uss’s been transferred to the medical center in the detention center on Valadarsky street in Minsk. As the result of the medical commission there, prisoners disability group has changed from third to second, as the wife of former candidate for presidency said.

    Uss was taken to the magnetic resonans tomography accompanied by the head doctor of the prison and its governor. The prisoner must be examined by high-level expert the other day.   Uss lawyer sent a demand to find out the true state of health of his client and give his relatives the answer, if he is needed in immediate and serious treatment. Prisoners mother managed to get a 30-minute meeting with her son. Dzmitry Uss looks very thin and tired, according to her.

     

  • Franz Thönnes, a member of the German Bundestag from the Social Democratic Party (SPD) parliamentary group and a member of the German Bundestag’s Committee on Foreign Affairs, takes over a prisoner’s godparenthood for Mikola Statkevich.

  • Syndicate content