дыскрымінацыя

Беспрацоўны жыхар Магілёва Аляксей Паўлоўскі занятку сабе знайсці ня можа амаль тры гады. Як ён сцвярджае, куды ні звернецца, усюды яму адмаўляюць ва ўладкаванні. Кажа, што церпіць праз змаганне за правы працоўных. Прызнаецца, што цяпер сам рызыкуе стацца “дармаедам”.Read more

Вядомы гісторык і археолаг быў папярэджаны аб сваім звальненні напрыканцы 2014-га, яго прозвішча дапоўніла шэраг іншых вядомых навукоўцаў, звольненых з ГрДУ імя Янкі Купалы.Read more

Як паведаміў сябра незалежнага прафсаюза, былы работнік Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Аляксандр Баранкін, на прадпрыемстве звольнілі работніцу пенсійнага ўзросту праз два тыдні пасля падаўжэння працоўнага кантракту на год.Read more

Сябру Свабоднага прафсаюза Беларускага Леаніду Бараненку, які звярнуўся ў бабруйскі суд, адмовілі ў пазоўных патрабаваннях. Нагадаем, што былы працоўны заводу ТДіА, а зараз пенсіянер, хацеў дамагчыся выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, згодна з калектыўнай дамовай.Read more

Бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся на дыскрымінацыю ў Генпракуратуру. Як патлумачыла жыхарка Баранавічаў Таццяна Малашчанка, у звароце бацькі адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.Read more

За ажыццяўленне дзейнасці без дазволу Мінінфармацыі на рэалізацыю друкаванай прадукцыі на прадпрыемства накладзены штраф у памеры 30 базавых велічынь і канфіскаваны даход за 2014 год у памеры 961 мільён рублёў. Ігар Логвінаў лічыць, што рашэнне экнамічнага суда фактычна азначае банкруцтва.Read more

Адміністрацыйна арыштаваны Зміцер Палойка пяты дзень адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), а ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ягонай адміністрацыйнай справы не аказалася!Read more

З зоны by адключаны тры найбуйнейшых сайта Оnliner.by, naviny.by і belapan.by. Таксама 19 снежня на некаторы час быў заблакаваны доступ да «Хартыі», «Беларускага партызана», «Салідарнасці» і некаторых іншых сайтаў.Read more

Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка атрымала ліст за подпісам намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, у якім паведамляецца, што Міністэрства адукацыі сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разгледзелі калектыўны зварот бацькоў навучэнцаў гімназіі № 4 г. Баранавічы аб адкрыцці беларускамоўнага класа.Read more

Доктарау гістарычных навук Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт. Афіцыйная прычына - «малая публікатарская дзейнасць».Read more

Syndicate content