-
Цана пратэсту (інфаграфіка)
Журналісты і праваабаронцы склалі рэйтынг штрафаў беларускіх актывістаў. Праваабаронцы адзначаюць, што велічыні штрафаў надзвычай высокія і неадэкватныя здзейсненым адміністрацыйным парушэнням. Агульная сума штрафаў сёлета утрая болей чым летась. Чытаць далей -
Андрэй Бандарэнка можа быць прызнаны палітвязнем
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці распаўсюдзілі сумесную заяву па сітуацыі з распачатай крымінальнай справай ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі паводле ч. 2. арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Чытаць далей -
Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад пра сітуацыю з правамі жанчын у Беларусі
У Рэкамендацыі Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын для Беларусі ўвайшлі, у прыватнасці, прапановы Беларускага дакументацыйнага цэнтра. Чытаць далей -
Случчакі ЗА вуліцу імя cлуцкіх паўстанцаў і ЗА ўсталяванне помніку героям паўстання
Актывісты Слуцку перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаванні Камсамольскай вуліцы ў вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў. Рыхтуецца кампанія па збору подпісаў за ўсталяванне помніка героям Слуцкага збройнага чыну. Чытаць далей -
Кампанія жаночай салідарнасці «Рэвалюцыя ружаў»
25 лістапада, у сусветны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, міжнародная кампанія «Рэвалюцыя ружаў» заклікае да флешмобу супраць акушэрскага гвалту. Чытаць далей -
Алеся Юркойця вінавацяць у атрыманні хабару
22 лістапада на працэсе над 11 ашмянскімі мытнікамі, якіх пачалі судзіць 18 лістапада ў Партызанскім судзе Мінска, пракурор зачытаў абвінавачанні ўсім падсудным. Чытаць далей -
Штрафы за салідарнасць
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна вызначалі пакаранні тым, хто стаяў цягам двух тыдняў у пікетах салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, калі з 14 па 25 кастрычніка яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе за антыімперскія артыкулы на сайце 1863.com. Чытаць далей -
Магілёўцы патрабуюць ад сваіх дэпутатаў адмяніць “закон пра дармаедства”
Актывісты АГП Магілёва падрыхтавалі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зварот з подпісамі мясцовых жыхароў за адмену Дэкрэта № 3 “Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства”. Чытаць далей -
Палітыкі і грамадскія дзеячы складуць спіс палітрэпрэсаваных
У Мінску ў сядзібе ПБНФ адбыўся форум па пытанні пераследу грамадзян па палітычных матывах. Чытаць далей -
Грамада інтуітыўна разумее, што толькі калі будзе салідарнай, ёсць шанс на перамогу
Жыхары Паўночнага пасёлка Мінска, згуртавана вытупілі супраць планаў мясцовых чыноўнікаў па зносу часткі прыватнага сектару і забудовы тэрыторыі шматпавярховікамі і крамамі. Чытаць далей