-
Выпускніка праграмы Каліноўскага выклікаюць у пракуратуру
Берасцейскага журналіста, выпускніка праграмы Каліноўскага, Яўгена Скрабца і яшчэ шэраг дэмакратычных актывістаў горада, у пятніцу, 21-га сакавіка выклікаюць у гарадскую пракуратуру. Людзям былі разасланыя позвы на якіх не была пазначана прычына такога раптоўнага выкліка. Чытаць далей -
У пятніцу адбудзецца прэзэнтацыя турэмных апавяданняў Дашкевіча
На сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39), у пятніцу 21 сакавіка а 18й гадзіне мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі былога палітзняволенага Змітра Дашкевіча "Чарвяк". Кніга сталася своеасаблівым зборнікам апавяданняў напісаных у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады. Чытаць далей -
Варшаўскія "студэнты-каліноўцы" салідарныя з Украінай
У Варшаве адбылася чарговая акцыя падтрымкі Украіны. Гэтым разам беларускія студэнты заклікалі іншых студэнтаў з Украіны і Расеі выйсці на галоўную плошчу горада са сцягамі і плакатамі, каб выказаць салідарнасць з народам Украіны. "Мы прыйшлі, сёння на плошчу, каб падтрымаць украінцаў у... Чытаць далей -
Паўла Вінаградава папярэдзілі аб магчымасці падаўжэння нагляда
Чарговы раз нечакана быў затрыманы і асуджаны ажно на 25 сутак былы палітвязень, які цяпер знаходзіцца пад прыветныўным наглядам, Павал Вінаградаў. Хлапец атрымаў нечакана вялікі тэрмін нагляда пасля выхаду з турмы, ажно 2 гады. Гэтым разам напярэдадні 25 сакавіка, калі мае адбыцца... Чытаць далей -
Лідзія Аўтуховіч: "Прыгатую сыну ўсё самае лепшае!"
Напярэдадні вызвалення сына Лідзія Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, завітала на офіс "Салідарнасці". "Цяжка паверыць, што ўжо праз два тыдні, 4 красавіка, Міколу адпусцяць. Такі вялікі тэрмін і ні зашто далі. Якая несправядлівасць. Спадзяюся, яшчэ два тыдні і ўсё... Чытаць далей -
"Ніхто так не любіў Беларусь і маці як Барадулін"
Некалькі тысяч чалавек прыйшлі развітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка з іх патрапіла ў Чырвоны касцёл, дзе прайшла пахавальная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў. Словы ў памяць Рыгора Барадуліна выказалі... Чытаць далей -
Аляксей Шчадроў: “Чакаем Пасхі і чарговага наступа”
Нечаканы працяг атрымала справа верніка з Аляксандраўкі, які самастойна арганізаваў прытулак для бяздомных. У мінулым годзе на Аляксея Шчадрова, пракуратура Шчучынскага раёна, узбудзіла крымінальную справу за “стварэнне і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі” паводле арт. 193 ККРБ... Чытаць далей -
Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка
Учора пайшоў з жыцця Народны Паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка 2014 года, у Чырвоным Касцёле ў Мінску. З 9.45 да 11.15 Час развітання (ціхая малітва); 11.15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе; 12.00... Чытаць далей -
Суд задаволіў скаргу Дабратвора
Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу кандыдата ў дэпутаты Іллі Дабратвора на незаконныя дзеянні Заводзкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета. 19 снежня старшыня акруговай камісіі Яблакава палічыла тое, што Дабратвор не пражывае на... Чытаць далей -
Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся ў калоніі з бацькамі
Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спаткання. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры... Чытаць далей