-
За ўшанаванне паўстанцаў выклікаюць у міліцыю
У Бярозаўцы Лідскага раёну ўчастковы міліцыянт запрасіў на размову мясцовага актывіста Сяргея Трафімчыка, а таксама шукаў Вітольда Ашурка. Чытаць далей -
Грамадскія арганізацыі заклікаюць Азербайджан спыніць рэпрэсіі
У калектыўным звароце ад 11 лістапада 2014, накіраваным на адрас прэзідэнта Ільхама Аліева, міжнародныя і нацыянальныя НДА, удзельнікі сеткі Дома Правоў Чалавека, заклікаюць улады спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Чытаць далей -
Баранавіцкія актывісты накіравалі ліст у падтрымку Танкачовай
Баранавіцкія кіраўнікі і сябры грамадскіх арганізацый і палітычных партый 14 лістапада накіравалі калектыўны ліст у падтрымку кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай. Чытаць далей -
Брэстчына салідарная з палітвязнямі
Чатыры гарады Брэстчыны - Брэст, Бяроза, Жабінка, Кобрын 16 лістапада правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Чытаць далей -
Ілля Дабратвор: У сваёй краіне я вымушаны працаваць нелегальна
Актывіст Ілля Дабратвор распавёў сайту salidarnasc.org пра сваю грамадска-палітычную дзейнасць і звязаныя з ёй жыццёвыя складанасці, якія даводзіцца пераадольваць. Чытаць далей -
Што сталася са звольненымі за сваю грамадзянскую пазіцыю выкладчыкамі?
З Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за 2 гады звольнілі адразу некалькі выкладчыкаў. Працы пазбавілі нават прафесара Вячаслава Шведа. У ЕГУ праз канфлікт Сената і адміністрацыі працы пазбавіліся Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага, Павел Церашковіч ды іншыя супрацоўнікі. Настаўніцу года Алену... Чытаць далей -
Бацькі беларускамоўных дзяцей патрабуюць беларускамоўнага навучання
Бацькі дзяцей былога адзінага беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі ліст-зварот міністру адукацыі Сяргею Міскевічу, у якім адзначылі, што іх дзеці маюць праблему з працягам навучання на роднай мове. Чытаць далей -
Вядомы былы палітвязень звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды працоўнай дыскрымінацыі зняволеных
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі просіць Канстытуцыйны суд разгледзець пытанне аб парушэнні правоў асуджаных пры прадастаўленні ім працоўнага адпачынку і прыняць меры для скасавання адпаведнай прававой калізіі. Чытаць далей -
Бабруйскія актывісты патрабуюць спыніць ціск на сябраў незалежнага прафсаюза
Прадстаўнікі грамадскасці Бабруйска звярнуліся са зваротам да старшыні гарвыканкама, у якім заявілі пра поўную падтрымку звольненых на "Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў" сябраў Свабоднага Прафсаюза Беларускага, якія абвясцілі галадоўку. Чытаць далей -
Жыхары Бабруйску салідарныя са звольненымі сябрамі незалежнага прафсаюза
Сябраў пярвічкі СПБ, звольненых з завода ТДіА, затрымалі каля гарвыканкама, дзе яны сёння працягвалі галадоўку, і даставілі ў міліцыю для высвятлення асобаў. Тым часам на знак салідарнасці да галадоўкі гатовыя далучыцца 20 чалавек. Шараговыя бабруйчане абураныя такім стаўленнем да працоўных. Чытаць далей