Салідарныя дзеянні

Папулярнасць Расіі сярод жыхароў свету рэзка падае на фоне ўкраінскіх падзей. А рэйтынг даверу да яе лідара Уладзіміра Пуціна скарачаецца ў разы.Чытаць далей

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту пры падтрымцы інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса салігорск.org зладзілі апытанне ў сацыяльных сетках. Амаль тры чвэрці рэспандэнтаў заявілі, што палітычных зняволенных неабходна тэрмінова вызваліць.Чытаць далей

Віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".Чытаць далей

Нават у Беларусі можна падтрымаць украінцаў у іх змаганні за цэласнасць і незалежнасць сваёй дзяржавы і не рызыкаваць пры гэтым быць арыштаваным на 10 сутак. Прынамсі так лічыць актывіст Руху “За Свабоду”, удзельнік Камітэту салідарнасці з Украінай Алесь Марчанка.Чытаць далей

Валанцёра кампаніі «Ежа замест бомб» Алеся Курца затрымалі падчас чэмпіянату свету па хакеі нібыта за нецэнзурную лаянку.
Пасля 15 сутак арышту выйшаў на волю актывіст Алесь «Бэтмен» Курэц.

 Чытаць далей

Учора пайшоў з жыцця Народны Паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Развітанне з Рыгорам Барадуліным  адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка 2014 года, у Чырвоным Касцёле ў Мінску.

З 9.45 да 11.15 Час развітання (ціхая малітва); 
11.15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12.00 Памінальная св. Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе;
13.00 Развітальныя словы сяброў.

Чытаць далей

Стартаваў цыкл сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі беларускай культуры.

Аляксей Марачкін – выбітны мастак, першы старшыня мастакоўскай суполкі «Пагоня».Чытаць далей

Магілёўскія  грамадскія актывісты сабраліся ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола” на сустрэчу, прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

 

На мерапрыемства прыйшло некалькі дзесяткаў неабыякавых да гэтага пытання чалавек. Прадстаўнік правабарончага цэнтра “Вясна” Аляксей Колчын адзначыў, што на вялікі жаль Беларусь з‘яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе смяротныя пакаранні прыводзяцца ў выкананне. Хоць  сёння гэта і не тыя лічбы, як у канцы 90-х гадоў, калі суды выносілі больш за 40 прысудаў. Але 3 смяротныя пакаранні ў 2012 годзе, 2 з якіх былі прыведзены ў дзеянне адразу, непасрэдна пасля суду, даюць падставу для развагаў.

 Чытаць далей

Магілёўскія дэмакраты падаюць добры прыклад яднання усіх дэмакратычных актывістаў для абмеркавання вострых пытанняў. Яны ініцыявалі фармат  рэгулярных сустрэч “За дранікамі” якія на бліжэйшы час вырашана зрабіць рэгулярнымі.

8 кастрычніка на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася першая такая нефармальная сустрэча. Сабралісь не менш за два дзесяткі чалавек, прадстаўнікоў амаль усіх дэмакратычных партый і грамацкіх арганізацый. Абмеркоўвалі бадай ці не самае рэзананснае пытанне ў міжнародным жыцці нашай краіны – “Канфлікт Беларуськалія з Уралкаліем. Рынкавыя паводзіны або дзяржаўна-алігархічныя разборкі”.Чытаць далей

Гэту па-сапраўднаму неабыякавую да  лёсаў людзей жанчыну добра ведаюць у сем’ях некалькіх пакаленняў магілеўчан.  

Яўгенія Фадзееўна Цюркіна на працягу доўгага часу узначальвае дабрачынную грамадскую арганізацыю “Водгук” і дапамагае малазабяспечаным сем’яў і сем’ям грамадскіх актывістаў.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS