Акцыі салідарнасці

Напярэданні праваслаўных Калядаў  магілёўскія дзеткі,чыя маці страціла працу з-за сваёй грамадзянскай актыўнасці, атрымалі падарункі ад польскіх сем’яў. Акцыя пад назвай “Святы Мікалай – ад Польшчы да Беларусі” стартавала ў пачатку года, дзякуючы ініцыятыве Камітэта “Салідарнасьць” і неабыякавым людзям з грамацкай арганізацыі “Мы разам” з польскага гораду Уроцлаў.

У Магілёве да ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сацыял-дэмакратаў і незалежнага прафсаюза.Read more

40 святочных пасылак з цацкамі, фламастэрамі, цукеркамі павезлі сёння ў рэгіёны Беларусі актывісты камітэту «Салідарнасьць».

 Read more

3 студзеня а 13-й гадзіне на офісе "Руху за Свабоду" (пр/кт Незалежнасці  80-73) адбудзецца прэс-канферэнцыя камітэта "Салідарнасьць"  з нагоды пачатку святочнай польска-беларускай  акцыі “Святы Мікалай: ад Польшчы да Беларусі”.

Ідэя дабрачыннай акцыі фармату "Ад сям'і да сям'і" палягае ў аказанні дапамогі канкрэтным беларускім сям’ям і на ўзбуджэнні  салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі у сэрцах простых польскіх грамадзянаў. Арганізатары акцыі- Фундацыя "Мы разам" з Вроцлава і Камітэт "Салідарнаьсць"  імкнуцца спрыяць наладжванню сталых моцных кантактаў паміж сем'ямі двух краінаў.Read more

Баранавіцкія грамадскія актывісты 21 снежня адправілі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым, Калядамі і надыходзячым Новым 2014 годам Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенка і Андрэю Гайдукову.Read more

Фундацыя “Мы Разам” сумесна з Камітэтам “Салідарнасць” праводзіць калядную акцыю падтрымкі рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі.

"На сённяшні дзень беларуская сям’я знаходзіцца ў цяжкіх абставінах праз эканамічныя, сацыяльныя, бытавыя і палітычныя абставіны. Асаблівы ціск на сабе адчуваюць сем’і палітзняволеных і рэпрэсаваных. На дапамогу ім як раз і накіравана акцыя "Ад сям'і да сям'і"

"У невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі сем'і рэпрэсаваных актывістаў знаходзяцца пад вялікім прэсінгам уладных структур. У выпадку страты працы, як рэпрэсіўнай меры за іншадумства і актыўнасць, актывістам амаль немагчыма ўладкавацца на новае месца працы. Сям'я застаецца без сродкаў для існавання. Гэтыя сем'і не застаюцца без салідарнай падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, але салідарнасць звычайных людзей з краінаў-суседзяў з'яўляецца вельмі важнай і карыснай." - адзначыла старшыня Камітэта "Салідарнасць", Іна Кулей.

Read more

Днямі, як ва ўкраінскай сталіцы шырыцца кола пратэстоўцаў і барыкад на цэнтральных вуліцах горада, гэтаксама пашыраецца і беларуская прысутнасць. Калі ў першыя дні пратэстаў на абшарах Майдана Незалежнасці магчыма было заўважыць усяго толькі некалькі беларускіх сцягоў, то сёння ў будынку Кіеўскай Гарадской Рады існуе нават своеасаблівы Беларускі Штаб, у якім валантэры спрыяюць прыехаўшым у Кіеў беларусам знайсці начлег, ці ажыцяўляюць іншую неабходную дапамогу суайчыннікам.  

Студэнт Яраслаў ад самых першых дзён Майдана збіраўся наважыцца паехаць у сталіцу Украіны, ажно пакуль не спаткаў у Фэйсбуку паведамленне аб зборы аўтобуса і падарожжы на выходныя ў Кіеў. 

"Я доўга не разважаў. Бо ехаць аднаму на перакладных было сумнавата, а прамы цягнік у два бакі выйшаў бы задарагім для мяне. Вырашыў скарыстаць шанец і напісаў аўтару абвесткі. Праз паўгадзіны мы стэлефанаваліся і мне паведамілі, што ўвечары выязджаем! Нарэшце."Read more

Абвастрэнне палітычнага крызісу ва Украіне адгукнулася і ў Беларусі. Дзясяткі, а мабыць і сотні беларусаў прыязджаюць у Кіеў, каб выказаць падтрымку украінцам, якія сёння адстойваюць свае канстытуцыйныя правы і спрабуюць супольна абараніцца ад "палітычнага сваволля" часткі Вярхоўнай Рады. Мітынгоўцы пікетуюць адміністратыўныя будынкі Кіева з мэтай спыніць паглыбленне эканамічнага і палітычнага хаўруса з Расейскай Федэрацыяй і аднаўлення перамоў аб эканамічным супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам.Read more

Днямі у шматлікіх гарадах Украіны праходзяць грамадзянскія акцыі пратэсту супраць палітыкі ўрада Януковіча, скіраванай на шчыльную эканамічную і палітычную супрацу з Расейскай Федэрацыі. Выбух незадавалнення прыйшоўся на нядаўні Саміт краін Усходнягя Партнэрства, калі прэзыдэнт Януковіч адкрыта высказаўся аб будучым непадпісанні прагназаваных гандлёвых пагадненняў з Еўрапескім Саюзам.

Тым часам беларускія студэнты ў Польшчы не застаюцца ў баку ад падзей у суседняй краіне і арганізоўваюць акцыі салідарнасці з украінцамі, якія штодня выходзяць на акцыі пратэсту, патрабуючы перагляду гандёлвай палітыкі краіны і адстаўкі ўрада Януковіча.

Андусь Крэчка, стэпендыянт Праграмы Каліноўскага, які цяпер навучаецца ў Шчэцыне, прыняў ўдзел у арганізацыі адной з акцый салідарнасці.Read more

На мінулым тыдні адбылося знакавае не толькі для Магілеўскай вобласці, а мабыць і для ўсей Беларусі, падзея. 24 лістапада ў Хоцімску адбыўся дазволены мясцовымі ўладамі пікет супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Акцыя была замоўлена кіраўніком Хоцімскай раённай арганізацыі партыі БНФ Валерам Каранкевічам і праходзіла каля раённага цэнтра культуры. Доўжылась мерапрыемства прыкладна каля гадзіны.

 

Паводле намесніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, заяўкі на падобныя акцыі пратэсту падаваліся ў 44 гарадах. Аднак дазволілі толькі ў Хоцімску.Read more

22 лістапада ў мінскім офісе Руху “За Свабоду” адбудзецца прэзентацыя буклета “Шляхамі паўстання 1863”, выдадзенага да Года Каліноўскага. Аўтарам буклета з'яўяецца валантор "Салідарнасці" Эдвард Дмухоўскі.

Брашура ўяўляе сабой кніжку-гід, з якой смела самастойна можна выпраўляцца ў вандроўку па паўстанцкіх мясцінах. Большасць з якіх пакуль яшчэ не надта вядомыя шырокаму колу грамадства.Read more

  • Uladzimir Liemiesh: "Solidarity letters play a big role in our life"

    "Letters from captivity", the exhibition continues at the office of the BPF (Str. Chernyshevsky, 3-39).  One of the organizers, activist Uladzimir Liemiesh, notes that after 19 December, 2010 events , when dozens of opponents of the regime were inprisoned, writing letters played a big role in the long-suffering life of political prisoners in our country's history. For a long time the prisoners had almost no information, the answers were quite a rare joy and a history that is worth sharing.

    Чытаць далей
  • Solidarity Actions by Activists from Magileu

    A roundtable "The Wave of Solidarity” was held in Magileu by the organizing committee for the creation of the Belarusian Christian Democratic Party.

    The main purpose of the event - support of political prisoners, which, unfortunately, still exist in our country.

    "The Wave of Solidarity" should get to many parts of the country and start from Magileu on 25 February, as planned by the organisers of the action. Then the the "WoS" with Belarusian political prisoners must be held in other cities of Magileu region - Asipovichi and Bialynichy on March 7 and March 12.

    Чытаць далей
  • 10 PORTRAITS OF YOUNG POLITICAL PRISONERS

    Ceasing repressions against political prisoners in Belarus is still on top of the agenda. Andrei Sannikau was released on April 14, 2012, and Andrei Bandarenka, head of Sannikau’s electoral campaign, was set free on April 15, 2012. 13 political prisoners are still in jail – Mikalai Autukhovich (private entrepreneur), Mikalai Statkevich (ex-candidate to the presidency), Ales Bialiatski (human rights defender)among them.   Several dozens of those political prisoners who were released earlier remain un-rehabilitated and deprived of their basic rights.   Чытаць далей
  • Chernobyl Way was held in Minsk (Рhotoreport)

    Chernobyl Way was held in Minsk on April 26. The demonstration went from the building of the presidium of the National Academy of Science along Surhanau Street and up to the People’s Friendship Park, where an one-hour mourning meeting was held. Чытаць далей
  • Syndicate content