Акцыі салідарнасці

Паглядзі фільм "Па мянушцы Цвік" і даведайся больш пра Аляксандра Францкевіча...

Read more

Пад час правядзення мерапрыемстваў народнага Рэферэндума у Віцебску 24 ліпеня адбылася акцыя ў межах кампаніі “Тыдзень Палітвязня”, ініцыяванай Камітэтам “Салідарнасць”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падпісалі паштоўкі ў падтрымку палітычных зняволеных.

Алена Фаміна, прадстаўнік Камітэта “Салідарнасць”:

- Мне вельмі шмат выпадае камунікаваць з людзмі пад час выбарчых кампаній і ў штодзённым жыцці. Арганізуючы акцыі падтрымкі палітвязняў, варта адзначыць, што ў нашай краіне знаходзіцца мала абыякавых да гэтай праблемы людзей. Людзі спачуваюць родным і блізкім палітзняволеных, калі спрабуюць паставіць сябе на іх месца. Тым болей, што людзі апынуліся за кратамі, калі змагаліся за правы і свабоду іншых.

Хацелася бы падзякваць ўсім, хто падтрымлівае ў гэты час вязняў, нават маральна, і спадзяюся, неўзабаве прыйдзе час, калі мы зможам адкрыта падтрымліваць людзей, якім патрэбна падтрымка.Read more

Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету, які прайшоў  у Мінску 23—24 ліпеня пад эгідай міжнароднай грамадскай арганізацыі “ЗБС “Бацькаўшчына”, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітзняволеных. Пра гэта гаворыцца ў прынятай на з’ездзе калектыўнай заяве “Аб акце добрай волі”.

У заяве гаворыцца, што клопат грамадзян пра будучыню сваёй краіны — гэта нармальная з’ява, якая заслугоўвае пашаны і павагі. “Натуральным з’яўляецца тое, што не ўсе людзі аднолькава ацэньваюць розныя дзеянні ўлады, найперш тыя, якія датычацца пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, перспектыў захавання незалежнасці краіны”, — адзначаецца ў дакуменце.Read more

Маладзёны з Гомеля сустрэліся, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням.

Сустрэча адбылася на кватэры аднага з удзельнікаў імпрэзы, падчас якой хлопцы і дзяўчаты падпісалі паштоўкі, якія распаўсюджвае Камітэт “Салідарнасьць” у межах агульнарэспубліканской  акцыі “Тыдзень палітвязня”.

У праграме моладзевай сустрэчы адбыўся таксама канцэрт мінскага барда Сяргея Башлыкевіча і гомельскіх музыкаў.Read more

"Беларусь, твой народ дачакаецца..." - пісаў на пачатку мінулага стагоддзя класык. Відаць яшчэ сто гадоў таму Максім Багдановіч адзначыў уласцівую рысу беларусаў мець цярпенне і чакаць свайго і не адчайвацца, калі штось ідзе ня так, як запланавана.

Не дарма вядомы праваабаронца, вылучаны на Нобелеўскую Прэмію, доўгі час працаваў менавіта ў музэі Максіма Багдановіча. Нягледзячы на складаны час для спадара Бяляцкага, пераслед і несправядлівы арышт, ён працягвае спадзявацца і прыкладаць намаганні, нават за кратамі, "каб дачакаліся".

Вашай увазе прапанаваны дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага "Вясна"Read more

Гомельскія грамадскія актывісты з “Нашай альтэрнатывы”, “Маладога фронту” і кампаніі “Гавары праўду” падтрымалі ініцыятыву Камітэту “Салідарнасьць”, паведамляе Радыё “Рацыя”.

Мясцовыя актывісты падпісалі каля пяцідзесяці паштовак і напісалі каля трыццаці лістоў. Прадстаўнік “Гавары праўду” Валеры Сляпухін кажа, што такім чынам гомельцы вырашылі выказаць маральную падтрымку палітычным зняволеным.

Валеры Сляпухін:

- Па-першае, акцыю хацелася зладзіць, каб паказаць, што Гомель таксама далучыўся да “Тыдня салідарнасці”, які ідзе цяпер па краіне. А па-другое, трэба падтрымліваць і ні ў якім разе не забываць пра палітвязняў, каб хаця б пару цёплых словаў яны пачулі.  

Юлія Сівец, Радыё Рацыя, ГомельRead more

“Я малю цябе сынок: вярніся жывым!”,  - гэта словы Ліліі Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, з інтэрвью, якое яна дала яшчэ ў 2009 годзе.  Прайшло амаль 4 гады, сын па-ранейшаму ў турме і маці чакае сына...

Інтэрвію сайта regionby.org

 

Карэспандэнт: Лілія Юльянаўна, добры ў вас сын.Read more

Напэўна абывацель сёння складана ўяўляе, чым і як жывуць людзі, якія крыху больш як 20 гадоў таму павернуліся з Аўганістану. За руцінным і манатонным жыццём іх поспехі, трагедыі і дасягненні досыць цяжка заўважыць.

Таму жыццё і няпросты шлях ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча можа досыць шмат  распавесці цікаўнаму чытачу. Адмысловы фільм "Мікола Аўтуховіч. Справа №..." дапаможа болей даведацца пра лёс і дзейнасць палітзняволенага і дасць пабачыць беларускую рэчаіснасць ягонымі вачыма.Read more

У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Дзеля падтрымання палітычных зняволеных дастаткова наведаць грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтра, дзе кожны будзе мець магчымасць напісаць паштоўкі тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў зараз  знаходзіцца ў Беларусі за кратамі.

Арганізатары мерапрыемства гомельскія праваабаронцы з  Камітэта “Салідарнасьць” і праваабарончага цэнтру “Вясна” паведамілі, што  па розных раёнах вобласці было падпісана і раздадзена для падпісання некалькі  сотняў  паштовак у падтрымку палітычных зняволеных.

Напісаць словы падтрымкі палітычным вязням  змог  і  кожны жадаючы гарадзенец.Read more

Павал Севярынец, які адбывае«хімію» ў Пружанскім раёне, працягвае ліставацца шмат з кім з дзейных палітыкаў, актывістаў БХД і палітвязьняў. Паводле Паўла Севярынца, ён трывала атрымлівае лісты ад Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага. Вось што Павал распавёў пра гэтае ліставаньне.Read more

  • Uladzimir Liemiesh: "Solidarity letters play a big role in our life"

    "Letters from captivity", the exhibition continues at the office of the BPF (Str. Chernyshevsky, 3-39).  One of the organizers, activist Uladzimir Liemiesh, notes that after 19 December, 2010 events , when dozens of opponents of the regime were inprisoned, writing letters played a big role in the long-suffering life of political prisoners in our country's history. For a long time the prisoners had almost no information, the answers were quite a rare joy and a history that is worth sharing.

    Чытаць далей
  • Solidarity Actions by Activists from Magileu

    A roundtable "The Wave of Solidarity” was held in Magileu by the organizing committee for the creation of the Belarusian Christian Democratic Party.

    The main purpose of the event - support of political prisoners, which, unfortunately, still exist in our country.

    "The Wave of Solidarity" should get to many parts of the country and start from Magileu on 25 February, as planned by the organisers of the action. Then the the "WoS" with Belarusian political prisoners must be held in other cities of Magileu region - Asipovichi and Bialynichy on March 7 and March 12.

    Чытаць далей
  • 10 PORTRAITS OF YOUNG POLITICAL PRISONERS

    Ceasing repressions against political prisoners in Belarus is still on top of the agenda. Andrei Sannikau was released on April 14, 2012, and Andrei Bandarenka, head of Sannikau’s electoral campaign, was set free on April 15, 2012. 13 political prisoners are still in jail – Mikalai Autukhovich (private entrepreneur), Mikalai Statkevich (ex-candidate to the presidency), Ales Bialiatski (human rights defender)among them.   Several dozens of those political prisoners who were released earlier remain un-rehabilitated and deprived of their basic rights.   Чытаць далей
  • Chernobyl Way was held in Minsk (Рhotoreport)

    Chernobyl Way was held in Minsk on April 26. The demonstration went from the building of the presidium of the National Academy of Science along Surhanau Street and up to the People’s Friendship Park, where an one-hour mourning meeting was held. Чытаць далей
  • Syndicate content