Акцыі салідарнасці

Грамадзянская кампанія з удзелам валантораў па зборы сродкаў для хворай 12-ігадовай Алены Новік працягваецца ў Гомлі. Актыўная пазіцыя неабыякавых гамельчукоў дапамагла сабраць больш за 130 тысяч даляраў на аперацыю для хворай дзяўчынкі-сіраты, Алены Новік.

Цягам лістапада валантэры разляпілі і раскідалі па паштовых скрынках тысячы ўлётак, у Гомлі нават з’явіліся білборды з заклікам дапамагчы дзяўчыне. Мясцовы футбольны клуб выходзіў на поле ў майках з заклікам дапамагчы хворай, маршрутныя таксоўкі і прыватныя аўто перасоўваюцца па горадзе з аналагічнымі надпісамі. Сродкі на дабрачынны рахунак ужо пералічылі скаўты гомельскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.Read more

У Гомелі ініцыятыўная група грамадзян збірае подпісы з просьбай да мясцовых уладаў спыніць здзек з памяці пра не менш за 100 тысяч ахвяраў фашызму, перастаць ладзіць на месцы фашысцкага лагера ваеннапалонных забаўляльныя мерапрыемствы і кірмашы.

Лагер ваеннапалонных Дулаг-121 існаваў у час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года па 10 кастрычніка 1943. Дулаг-121 размяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Партовай, Кніжнай, Савецкай, Тэльмана.Read more

У Брэсце стартавала кампанія за наданне імя кіраўніка нацыянальнага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Кастуся Каліноўскага адной з новых вуліц горада. Пакуль грамадскасць з пераменным поспехам імкнецца ўшанаваць памяць гераічнаму чыну папярэднікаў, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, Яўген Скрабец вырашыў паспрабаваць вось такім досыць нестандартным чынам адзначыць круглую гадавіну паўстання.Read more

Нягледзячы на затрыманні пад час сустрэчы гомелькага актывіста Юрыя Рубцова, якога вызвалялі з ізалятара на завулку Акрэсціна, у суботу, каля сценаў таго самага ізалятара сабралося некалкі дзясяткаў сяброў, паплечнікаў, журналістаў і палітыкаў, каб сустрэць, адбываўшага трохдзённы арышт лідэра "Маладога Фронту" і былога палітвязня, Змітра Дашкевіча. Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць вязня былі: Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў, Андрэй Кім, Барыс Гарэцкі, Максім Вінярскі і іншыя.

Асаблівая радасць пасля таго, як ахоўнікі ізалятара адкрылі ўваходную браму, у якой паказалася аблічча Дакшевіча, заззяла на твары жонкі Змітра - Насты Дашкевіч.Read more

6-га лістапада а 15-й гадзіне мусіць выйсці на свабоду, затрыманы трыма днямі раней, падчас санкцыянаванага шэсця "Дзяды" у Мінску, Юрый Рубцоў. Прафсаюзны актывіст з Гомля, Рубцоў апрануў на швэдар майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!", за што і быў затрыманым супрацоўнікамі міліцыі пасля завяршэння жалобнага шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты. На ўдзельніка акцыі быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, быццам за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі зняць майку з "абуральным" на іх думку зместам.
 Read more

Панядзелак - дзень цяжкі. І не толькі для працоўнага ці служачага але і для супрацоўнікаў арадскіх судоў. Асабліва калі панядзелак прыпадае на дзень пасля апазіцыйнаа мітынгу ці шэсця. Сёлетнія "Дзяды" на жаль не сталіся выключэннем. Асабліва складным гэты дзень стаўся для суддзі савецкага раённага суда сталіцы Беларусі, Дзмітрыя Паўлічэнка. Цягам аднаго працоўнага дня суддзя паспеў асудзіць да адміністратыўнага пакарання ажно двух актывістаў.

Жыхар Гомля, Юры Рубцоў атрымаў 3 сутак арышту, а мінчук Віталь Васілкоў - 2 базавыя велічыні штрафу.  Для Васільева гэта сталася ўжо другім адміністратыўным спагнаннем за месяц. Яшчэ зусім нядаўна актывіста прывентыўна арыштавалі напярэдадні саміта кіраўнікоў краін СНД і прысудзілі 5 сутак арышту.Read more

"Салідарнасць" публікуе эсэ Таццяны Севярынец, якая была ўганаравана прэміяй у нядаўнім конкерсе "Жанчыны, мы - Разам!"

Стаю разгубленая ў прэдбанніку прыёма перадач сіза КДБ. Натоўп жанчын, усе нэрвуюцца: перадачы прымаююць толькі дзве гадзіны, а людзей паўнюсенька, ды яшчэ на прыступках, на вуліцы. Студзень, халодна.

 Read more

Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», які зладзілі Фонд «Мы разам» і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» прыфінансавай дапамозе ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, падвёў вынікі.

У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.Read more

Сёння ў Мінскім судзе Першамайскага раёну адбудзецца суд над прадпрымальнікам Іллём Дабратворам. 30 жніўня актывіст вырашыў адзначыць вызваленне грамадскага дзеяча Змітра Дашкевіча праездам у мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.

Затрымалі актывіста на станцыі мэтро "Уручча". На Дабратвора быў складзены пратакол аб адіністратыўным правапарушэнні, сам дзеяч быў змешчаны да суда ў Ізалятар Часовага Утрымання на зав. Акрэсціна. 2 верасня ў судзе Першамайскага раёна пачнецца  разгляд ягонай справы.

Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.Read more

Чарговае судовае разбіральніцтва над экс-палітзняволеным Уладзем Яроменкам пройдзе 19 жніўня ў будынку Суда Першамайскага раёну г. Мінска. Гэтым разам актывіста абвінавачваюць у парушэнні нагляднага рэжыму, усталяванаму над хлапцом пасля вызвалення з калоніі.

Нагадаем, што Уладзь Яроменак быў затрыманы пасля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, у снежні 2010 года. Пасля раптоўнага вызвалення за актывістам быў усталяваны нагляд, у парушэнні якогя Яроменка гэтым разам і вінавацяць, паводле артыкула 421 ККРБ.

Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.Read more

  • Uladzimir Liemiesh: "Solidarity letters play a big role in our life"

    "Letters from captivity", the exhibition continues at the office of the BPF (Str. Chernyshevsky, 3-39).  One of the organizers, activist Uladzimir Liemiesh, notes that after 19 December, 2010 events , when dozens of opponents of the regime were inprisoned, writing letters played a big role in the long-suffering life of political prisoners in our country's history. For a long time the prisoners had almost no information, the answers were quite a rare joy and a history that is worth sharing.

    Чытаць далей
  • Solidarity Actions by Activists from Magileu

    A roundtable "The Wave of Solidarity” was held in Magileu by the organizing committee for the creation of the Belarusian Christian Democratic Party.

    The main purpose of the event - support of political prisoners, which, unfortunately, still exist in our country.

    "The Wave of Solidarity" should get to many parts of the country and start from Magileu on 25 February, as planned by the organisers of the action. Then the the "WoS" with Belarusian political prisoners must be held in other cities of Magileu region - Asipovichi and Bialynichy on March 7 and March 12.

    Чытаць далей
  • 10 PORTRAITS OF YOUNG POLITICAL PRISONERS

    Ceasing repressions against political prisoners in Belarus is still on top of the agenda. Andrei Sannikau was released on April 14, 2012, and Andrei Bandarenka, head of Sannikau’s electoral campaign, was set free on April 15, 2012. 13 political prisoners are still in jail – Mikalai Autukhovich (private entrepreneur), Mikalai Statkevich (ex-candidate to the presidency), Ales Bialiatski (human rights defender)among them.   Several dozens of those political prisoners who were released earlier remain un-rehabilitated and deprived of their basic rights.   Чытаць далей
  • Chernobyl Way was held in Minsk (Рhotoreport)

    Chernobyl Way was held in Minsk on April 26. The demonstration went from the building of the presidium of the National Academy of Science along Surhanau Street and up to the People’s Friendship Park, where an one-hour mourning meeting was held. Чытаць далей
  • Syndicate content