Акцыі салідарнасці

Вядомыя актывіст, моладзевы лідар і былы палітвязнь Андрэй Кім разам з былым палітпрызыўніком з Берасця, Яўгенам Скрабцом, пракаментавалі для "Салідарнасці" сваё бачанне важнасці ўдзелу ў кампаніі "Тыдзень з палітвязнем" і самога ліставання зняволеным.

Андрэй Кім: “А тут - фактычна літаратурная творчаць. Дык яшчэ яна і ў гісторыі застанецца, бо я думаю, што перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры. У рэальным жыцці ў вас не будзе столькі часу і магчымасці, каб абмеркаваць розныя пытанні, тым больш у такім фармаце, максімум, на што мы здольныя - паведамленні ў кантакце.

Дашкевіч, ці Статкевіч, ці Бяляцкі - гэта несумніўна выбітныя постаці ў найноўшай гісторыі Беларусі, пра іх напісаны кнігі, зняты фільмы, і яшчэ будуць пісацца і здымацца.

Таму варта скарыстацца такой магчымасцю!Read more

Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі “Тыдзень палітвязня”. У межах кампаніі прадстаўнікі розных арганізацый і партый з Салігорску даслалі паштоўкі ды лісты беларускім палітвязням.

- На жаль, для Беларусі наяўнасць палітвязняў стала ўжо нейкай штодзённасцю, - кажа маладафронтавец Ілля Шыла. - Даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі ёсць той мінімальнай праявай салідарнасці, якую можа выявіць кожны, і якая так важная для нашых зняволеных паплечнікаў.Read more

-- Падымайся, Дзімон! -- гарланіў над вухам Ахмед, трасучы мяне за плячо.

Я ледзь расплюшчыў вочы, з яшчэ большымі высілкамі падняў галаву і глянуў на ягоны цёмна-матавы твар, які за час камернай адсідкі ніколькі не змяніў свой каўказскі колер.

-- Колькі часу? -- прабурчаў я, паваліўшыўся назад у падушку.

-- А восьмай.

-- Дык што ты тлуміш мне розум?! У мяне шчэ пяць гадзін! Ты ўчора дрыхнуў увесь дзень, і я цябе не падымаў.Read more

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху “Малады Фронт”.Read more

Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасці “Тыдзень палітвязня”:

-- Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай... Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся...»

У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста– ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.Read more

Моладзевая актывістка Наста Дашкевіч (Палажанка) за свае палітычныя перакананні неаднойчы пераследавалася ўладамі, а яе муж, лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч цяпер у Гарадзенскай турме. Там летась 26 снежня яны пабраліся шлюбам, хоць меліся зрабіць гэта яшчэ ў 2010-м. Наста Дашкевіч у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды» апавядае гісторыю свайго кахання, турэмнага шлюбу і чакання мужа з няволі. 

Наста Дашкевіч: Зьмітра з турмы сустрэне гусь зь яблыкамі...

Read more

Мікалай Статкевіч атрымлівае шмат лістоў ад сяброў, паплечнікаў з Беларусі і замежжа,  проста ад незнаемых  людзей. Палітвязень вельмі ўдзячны кожнаму адрасаванаму яму цёпламу слову і заўсёды адказвае на кожны дасланы ліст.

Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч  імкнецца і за кратамі  працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае  з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для  беларускага грамадства тэмы.Read more

Расказвае паплечнік Мікалая Статкевіча Аляксей Гаўруцікаў:

- Я знаёмы з Міколам Статкевічам з сакавіка 1994 года і ўпэўнены, што ён вытрымае выпрабаванне турмой. Ён так і напісаў мне ў адным са сваіх лістоў з турмы: “…не дачакаюцца…”Read more

Эсэ “Шлях вольных” было напісана Мікалаем Статкевічам падчас знаходжання на “хіміі” ў Пухавіцкім раёне ў 2006 годзе.

Пазней у 2010 годзе яно было апублікавана “Рыдыё Свабода” ў перадачы “У што я веру”.Read more

Мікалай Статкевіч ужо тры гады не бачыў вясны... Не бачыў у абсалютна прамым сэнсе - перад яго вачамі толькі муры і кавалачак неба праз краты...

"Мікола тры гады не бачыў вясны... У абсалютна прамым сэнсе - толькі муры і кавалачак неба праз краты... У яго было крыху лета і восень ў 2011-м... І ўсё..." - напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

- Я сёння атрымала ліст ад Мікалая, - кажа Марына, - у якім ён дзякуе за новы тэлевізар, які два тыдні таму яму перадала, дзякуючы сябрам-аднапартыйцам. Пасля новага году яму, нарэшце, дазволілі тэлевізар... Да гэтага ён мог толькі радыёкропку слухаць некалькі гадзін на дзень. Дык вось, ён перадаў падзяку і напісаў, што, дзякуючы гэтаму, ведае цяпер, "што у вас ужо новае лісце на бярозах з'явілася".Read more

  • Uladzimir Liemiesh: "Solidarity letters play a big role in our life"

    "Letters from captivity", the exhibition continues at the office of the BPF (Str. Chernyshevsky, 3-39).  One of the organizers, activist Uladzimir Liemiesh, notes that after 19 December, 2010 events , when dozens of opponents of the regime were inprisoned, writing letters played a big role in the long-suffering life of political prisoners in our country's history. For a long time the prisoners had almost no information, the answers were quite a rare joy and a history that is worth sharing.

    Чытаць далей
  • Solidarity Actions by Activists from Magileu

    A roundtable "The Wave of Solidarity” was held in Magileu by the organizing committee for the creation of the Belarusian Christian Democratic Party.

    The main purpose of the event - support of political prisoners, which, unfortunately, still exist in our country.

    "The Wave of Solidarity" should get to many parts of the country and start from Magileu on 25 February, as planned by the organisers of the action. Then the the "WoS" with Belarusian political prisoners must be held in other cities of Magileu region - Asipovichi and Bialynichy on March 7 and March 12.

    Чытаць далей
  • 10 PORTRAITS OF YOUNG POLITICAL PRISONERS

    Ceasing repressions against political prisoners in Belarus is still on top of the agenda. Andrei Sannikau was released on April 14, 2012, and Andrei Bandarenka, head of Sannikau’s electoral campaign, was set free on April 15, 2012. 13 political prisoners are still in jail – Mikalai Autukhovich (private entrepreneur), Mikalai Statkevich (ex-candidate to the presidency), Ales Bialiatski (human rights defender)among them.   Several dozens of those political prisoners who were released earlier remain un-rehabilitated and deprived of their basic rights.   Чытаць далей
  • Chernobyl Way was held in Minsk (Рhotoreport)

    Chernobyl Way was held in Minsk on April 26. The demonstration went from the building of the presidium of the National Academy of Science along Surhanau Street and up to the People’s Friendship Park, where an one-hour mourning meeting was held. Чытаць далей
  • Syndicate content