-
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення з-пад варты фігурантаў справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з адпаведнай сумеснай заявай пасля атрымання сведчанняў аб ужыванні ў СІЗА КДБ катаванняў у адносінах да абвінавачанага па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ Сяргея Кунцэвіча. Чытаць далей -
Актывісты Руху “За Свабоду” прапануюць падаваць заяўкі на пікеты у падтрымку патрыётаў
Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі. Чытаць далей -
Актывісты распачалі флэшмоб салідарнасці з арыштаваным патрыётам
Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні. Чытаць далей -
Падтрымай арыштаваных патрыётаў – падпішы заяўку на пікет!
Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» на знак салідарнасці з арыштаванымі па справе патрыётаў. Далучыцца да чыннай справы можа любы ахвотны. Чытаць далей -
Абвешчаны прысуд Вячаславу Касінераву
За арыгінальны перфоманс, зладжаны на знак пратэсту супраць міліцэйскага бязмежжа, суддзя Аляксандр Петраш 27 красавіка аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў. Чытаць далей -
На аднаго палітвязня стане менш?
Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш. Чытаць далей -
На волі апошнія вязні Дня Волі
На мінулым тыдні пасля 24 сутак арышту вызваліўся Максім Вінярскі і пасля 25 сутак арышту Леанід Кулакоў. Чытаць далей -
Палітвязня Міхаіла Жамчужнага перадумалі пераводзіць у турму
Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і... Чытаць далей -
Аднаго журналіста аштрафавалі “за брыдкаслоўе”, другога – “за незаконны выраб СМІ”
Сілавыя структуры працягваюць перашкаджаць працы журналістаў, а судовая сістэма аказвае на прадстаўнікоў незалежных СМІ ціск, караючы штрафамі. Чытаць далей -
Сяргей Пальчэўскі і Зміцер Дашкевіч на свабодзе
Напярэдадні Вялікадня грамадзянскую супольнасць спаткала цудоўная навіна: з засценкаў КДБ вызваленыя два фігуранты справы патрыётаў актывісты Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі і Зміцер Дашкевіч. Чытаць далей