-
Беларусы не хочуць бачыць “начных ваўкоў” у сваёй краіне
Камітэт салідарнасці з Украінай склаў рэзкі электронны ліст да прапуцінскіх байкераў і зварот у дзяржорганы з нагоды імперскага мотапрабега “Масква-Берлін”, шлях якога запланаваны праз тэрыторыю Беларусі. Чытаць далей -
У Бярозе з’явіліся налепкі да Дня салідарнасці (ФОТА)
Бяроза адзначыла Дзень салідарнасці з беларускімі палізняволенымі і зніклымі палітыкамі. Наклейкі з лічбай “16” і надпісам “Свабоду Беларусі!” з’явіліся ў розных месцах горада. Чытаць далей -
У Салігорску выказалі салідарнасць з Міколам Статкевічам
У сувязі з узмацненнем ціску з боку ўладаў на беларускага палітычнага вязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча салігорскія грамадска-палітычныя дзеячы выказалі яму сваю падтрымку. Чытаць далей -
Праваабаронцы cабралі факты аб дыскрымінацыі беларускамоўных
Салігорскія прадстаўнікі БХК скончылі працу над дакладам аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Асобнікі падрыхаванага дакумента атрымаюць улады рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўняў, а таксама мясцовыя бібліятэкі, СМІ і зацікаўленыя грамадскія арганізацыі. Чытаць далей -
Палітвязня Юрыя Рубцова пераводзяць у следчы ізалятар у Баранавічах
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Чытаць далей -
Міколу Статкевіча хочуць перавесці з калоніі ў турму
Як паведаміла ў Facebook жонка палітвязня Марына Адамовіч, адміністрацыя калоніі вырашыла, што Мікола Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця». Чытаць далей -
Мінабароны на беларускамоўныя звароты адказвае па-руску
Перапіска салігорскага сябра партыі АГП Віктара Малочкі са структурамі Міністэрства абароны выявіла павальнае парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян адказнымі асобамі гэтага ведамства. Чытаць далей -
Актывісты на Вялікдзень адведалі бацьку Міколы Статкевіча
Віктар Сырыца, Уладзімір Гундар, Мікалай Антановіч наведалі Віктара Статкевіча. Прынеслі ў падарунак фарбаваныя яйкі, булку, вінаград, падчас сяброўскай бяседы чыталі лісты палітвязня Мікалая Статкевіча, вучылі спадара Віктара карыстацца новым мабільнікам. Чытаць далей -
БХК просіць адмяніць «дэкрэт аб дармаедстве»
Праваабаронцы ўгледзелі ў дакуменце парушэнні Канстытуцыі і міжнародных дамоваў. Чытаць далей -
Ініцыятыва “За ўратаванне Курапатаў” распачынае чарговую талаку
Першы дзень талакі ў Курапатах у 2015 годзе пачнецца 18 красавіка а 12 гадзіне. Надалей добраўпарадкаваць Курапацкі лес плануецца двойчы на тыдзень: па аўторках а 17 гадзіне і па суботах а 12 гадзіне. Чытаць далей