-
У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека
Пра актуальнасць парушэння правоў чалавека ў нашай краіне, гаворыцца ў новым штогадовым дакладзе "Правы чалавека ў сучасным свеце", падрыхтаваным праваабарончай арганізацыяй "Міжнародная амністыя" паводле вынікаў 2015 года. Чытаць далей -
Чарговы штраф для журналіста-фрылансера
Суддзя Валянціна Сапонава ў судзе Жлобінскага раёна 24 лютага разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы на гомельскага журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага і аштрафавала яго на 16,8 млн рублёў. Чытаць далей -
Рэдактары незалежных СМІ гатовыя публічна адказаць на закіды прапагандыстаў
Ліст з просьбай прадставіць магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў” падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “... Чытаць далей -
Да дэпутатаў парламента звярнуліся з праблемай моўнай дыскрымінацыі
Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны з просьбай ініцыяваць унясенне зменаў у моўнае заканадаўства, якія б дазволілі на практыцы забяспечыць баланс выкарыстання дзяржаўных моваў. Чытаць далей -
Акцыя салідарнасці не засталася беспакаранай
17 лютага судом Маскоўскага раёна сталіцы разглядаліся адміністрацыйныя справы старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Віцебшчыны Ірыны Яскевіч, якія актыўна ўдзельнічалі акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!". Чытаць далей -
Працяг судоў над удзельнікамі акцыі супраць міліцэйскага гвалту
Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і актывіста партыі Мікалая Казлова суд Ленінскага раёна Мінска 16 лютага аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў), актывістку АГП Вольгу Маёраву — на 20 базавых велічынь (4,2 млн. рублёў). Чытаць далей -
Некалькі беларусаў далучыліся да галадоўкі салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай
Чацвёра беларусаў, якія уваходзяць у незарэгістраваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Свабода), ад 15 лютага пачалі галадоўку салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую баевікі ў Данбасе узялі ў палон і перадалі ў Расію. Чытаць далей -
На мітынгу прадпрымальнікаў скандавалі “Работу!”, “Далучайся!”, “Салідарнасць!”
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы адбыўся мітынг прадпрымальнікаў супраць указу прэзідэнта №222, які пачаў дзейнічаць ад пачатку году і паралізаваў працу малога бізнесу. Чытаць далей -
За акцыю салідарнасці з ахвярамі міліцэйскага свавольства караюць буйнымі штрафамі
У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 лютага разглядаліся адміністрацыйныя справы шасці чалавек, на якіх былі складзены пратаколы за ўдзел у недазволенай уладамі акцыі супраць міліцэйскага гвалту. Нагадаем, 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда жорстка збілі двух актывістаў і журналіста. Чытаць далей -
Суд апраўдаў незалежную журналістку
Суддзя Савецкага раённага суда спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да фрылансера з-за неахайна складзенага пратакола. Чытаць далей