Праграма Каліноўскага

22 траўня аргкамітэт па адзначэнні Году Каліноўскага распачаў конкурс, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Дата старту абрана невыпадкова: 22 траўня 1863 году, 150 год таму, адбылася пераможная для паўстанцаў Мілавідская бітва.Чытаць далей

Ірына і Рыгор створаць неўзабаве новую беларускую сям'ю. Фота belsat.eu

Пра перамену свайго жыцця пасля знаёмства адно з адным расказалі «Белсату» стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага Рыгор Астапеня і ягоная нарачоная Ірына Чанчавік.
Чытаць далей

Сустрэча на тэму моладзевага жыцця ў Беларусі адбылася ў польскім горадзе Аполе.

“З ініцыятывай арганізаваць такі вечар выступіла моладзь пратэстанцкай царквы Ostoja", - зазначыла арганізатарка імпрэзы, студэнтка праграмы Каліноўскага, Святлана Раслякова. – Пасля маіх аповедаў пра жыццё ў Беларусі, аб адсутнасці свабоды, чаму я не магу далей навучацца ва ўласнай краіне, польскія сябры пажадалі больш паглыбіцца ў тыя праблемы, з якім сутыкаецца кожны малады беларус, які пачаў змагацца з рэжымам Лукашэнка.”
 Чытаць далей

У галерэі сцчаснага мастацтва "ў" пачынаецца калектыўная выстава маладых мастакоў з удзелам стыпендыянта Праграмы Каліноўскага, Яўгена Шадка. Выстава мае назву "Структурызацыя".

Чытаць далей

Чаму ў Еўропу хоча пераважна моладзь? Як беларусы выбіраюць саюзнікаў, пры чым тут размеркаванне і лібералізм? Адказы на гэтыя пытанні прапануе даследванне геапалітычнай арыентацыі беларусаў ад Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS).Чытаць далей

30 сакавіка спаўняецца сем гадоў, як польскія ўлады дазволілі вучыцца ў Польшчы рэпрэсаваным беларускім студэнтам. Еўрарадыё паразмаўляла з Інай Кулей, кіраўніцай "Камітэта абароны рэпрэсаваных" і каардынатарам прагармы Каліноўскага ў Беларусі.Чытаць далей

Разгон намётавага лагеру ў сакавіку 2006 году і наступныя рэпрэсіі ў адносінах да ўдзельнікаў Плошчы запачаткавалі хвалю студэнцкай палітычнай эміграцыі.  

 

За прамінулы час сотні маладых людзей, адлічаных за грамадзкую актыўнасць з навучальных установаў Беларусі, дзякуючы заснаванай 30 сакавіка 2006 году праграме Кастуся Каліноўскага, атрымалі адукацыю ў замежжы. Пазней да іх далучыліся і тыя, хто з-за сваёй выразнай пазыцыі меў няшмат шанцаў утрымацца ў беларускіх ВНУ да дыплёму. Усяго за сем гадоў праз выратавальную праграму прайшлі блізу 700 чалавек. Найбольш беларускіх навучэнцаў — у суседняй Польшчы, якая ўзяла на сябе асноўныя клопаты, звязаныя з іхняй адукацыяй.

 Чытаць далей

Пры падтрымцы мясцовых уладаў польскага горада Аполе, беларускай грамадой быў зладжаны канцэрт нашумелага і апальнага ў Беларусі гурта “Дзецюкі”. Сярод арганізатараў мерапрыемства былі студэнты, якія навучаюцца па праграме Каліноўскага. Екацярына Ерузалімская, якае з’ехала з Беларусі ў мінулым годзе і навучаецца цяпер у Аполі распавяла “Салідарнасці” пра падзею.Чытаць далей

30 сакавіка спаўняецца 7 гадоў стыпендыяльнай праграме польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага. Аб тым, якія магчымасці яна прадастаўляе беларусам, піша карэспандэнт  газеты “Deutsche Welle”.

 

Каля 250 беларусаў з’яўляюцца стыпендыятамі праграмы, што фінансуецца польскім урадам, якая носіць імя нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Праграма дае магчымасць грамадзянам Беларусі, якія па палітычных матывах не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі, навучацца ў польскіх ВНУ. У будучым навучальным годзе (2013-2014 гг. – Рэд.) яшчэ 50 чалавек стануць удзельнікамі праграмы. 

 Чытаць далей

Беларускі партызан

Тады ён не адчуваў болю, але, гарантуе, што на наступную раніцу не мог устаць з ложку. Такія прыгоды часта паўтараліся са Стасам. Сёння ён студэнт міжнароднага супрацоўніцтва ва ўніверсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. У Беларусі Стась быў прэсавым сакратаром “Маладога Фронту”. Потым з’ехаў калі яму нават не было поўных 18 гадоў. Чаму? Шмат разоў хлапца затрымлівалі за ўдзел у арганізацыі,  якая выступае за адраджэнне буларускай культуры і дзейнічае на карысць дэмакратыі і правоў чалавека. Хлапец непакоіўся, што як толькі дасягне паўнагадовага ўзросту можа апынуцца за кратамі, як і многія прыхыльнікі дэмакратычнага руху ў Беларусі. Такім чынам Стэсік апынуўся на Праграме Каліноўскага ў Торунскім Універсітэце. Праэкт дазваляе беларускай моладзі працягваюць навучанне ў Польшчы.

 Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS