Праграма Каліноўскага

"Заявы прадстаўнікоў ЕЗ і ЗША былі і будуць толькі словамі."

Такое меркаванне ў інтэрв'ю PAP  (пераклад - charter97.org) выказаў дырэктар Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і Дырэктар Праграмы Каліноўскага Ян Маліцкі.

- Вельмі цяжка ацаніць, у якім кірунку будзе развівацца сітуацыя ва Украіне. Майдан абараніўся і такім чынам паказаў сілу. З іншага боку, не былі задзейнічаныя ўсе сілы, якімі валодае ўрадавы бок, - сказаў ён.

На думку эксперта, паколькі заходні свет столькі часу нічога не рабіў для вырашэння сітуацыі ва Украіне, то і цяпер абмяжуецца толькі словамі.Чытаць далей

Беларускія студэнты з Гданьску арганізавалі чарговую акцыю салідарнасці з Кіеўскім Майданам. Гэтым разам "каліноўцы" звярнулі ўвагу гараджан не толькі на вулічнае процістаянне ва ўкраінскай сталіцы але і нагадалі пра тое бяспраў'е і беззаконне, якое сёння адбываецца ва Украіне, падобнае да савецкіх часоў і польскай "Салідарнасці".

"Проста немагчыма абыякава глядзець штодня стужкі навін і жывую трансляцыю з Кіева праз інтэрнэт. Гэта пры тым, што вынік украінскага процістаяння вельмі моцна паўплывае на сітуацыю ў Беларусі дый пэўна ва ўсім рэгіёне. Апроч падобных акцый зараз абмяркоўваем, што яшчэ карыснага маглі бы зрабіць," - адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі Іван Шыла.Чытаць далей

Па словах кіраўніцы беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іны Кулей, польскі ўрад па-ранейшаму выказвае жаданне матэрыяльна падтрымліваць людзей, што пацярпелі ў Беларусі ад рэпрэсій і не маюць магчымасці працягваць навучанне:

 Чытаць далей

124 папяровых і 139 электронных хваротаў было перададена за час правядзення кампаніі "За вуліцу Каліноўскага ў Брэсце". За гэты час кампанію падтрымалі сотні людзей, сярод якіх былі і такія вядомыя асобвы, як Лявон Вольскі, Уладзімер Някляеў былы палітвязень Андрэй Кім і Зміцер Дашкевіч і інш.

"Цяпер чакаем на адказ з афіцыйных ворганаў. Задецца, што кампанія атрымалася досыць шумная для Брэста. Колькі здымкаў прайшлося па сродках масавай інфармацыі і зваротаў даслана было. Спадзяемся, што гэта не дазволіць гарадскім уладам вось так, без увагі, пакінуць жаданне жыхароў горада мець вуліцу Каліноўскага. Тым болей, што новапабудаваная вуліца дагэтуль ня мае ўласнага імя і назова. Спадзяемся, што атрымаецца дамагчыся свайго і ў дадатак даць прыклад і іншым гарадам краіны па правядзенні падобнай кампаніі" - адзначыў адзін з арганізатараў праэкта, Яўген Скрабец.Чытаць далей

Падыходзіць да завяршэння кампанія "За вуліцу Каліноўскага для Брэста". Цягам некалькіх тыдняў арганізатары акцыі заклікалі з дапамогай сацыяльных сетак жыхароў Брэста дасылаць звароты ў гарадскі Выканаўчы Камітэт з патрабаваннем назваць адну з новапабудаваных вуліц у гонар нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага, а таксама фатаграфавацца з адпаведнымі мініяцюрнымі шыльдамі, каб звярнуць да дадзенай праблемы як мага больш шырокую ўвагу грамадкасці.

Апошняй стадыяй кампаніі арганізатары будуць намагацца сабраць некалькі тысяч подпісаў, якія напярэдадні вырашэння пытання назоваў новых вуліц, будуць перададзены ў адпаведныя ворганы, каб паказаць запатрабаванасць і мэтазгоднасць наданню вуліцы імя кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-1864 гг.Чытаць далей

Кіраўнік праграмы Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі стаў сёлета Лаўрэатам прэміі газэты Rzeczpospolita імя Ежы Гедройца. Урачыстая цырымонія з удзелам прэзыдэнта Польшчы, Браніслава Камароўскага, адбылася ў Варшаўскім палацы Красінскіх.

 

Прэмія імя Ежы Гедройца (ня блытаць з беларускай літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца), народжанага ў Менску легендарнага рэдактара парыскага часопісу «Культура», прызначаецца за заслугі перад нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, асабліва за падтрыманьне добрых кантактаў з народамі Ўсходняй Эўропы.

 Чытаць далей

Перадвыбачы план з такой адыёзнай назвай распрацаваў салігорскі маладафронтавец і стыпендыят Праграмы Каліноўскага, Іван Шыла. Паводле яго, прадстаўнікі моладзевай арганізацыі маюць выставіць па ўсіх 40 выбарчых акрыгах Салігорскага, на выбарах у мясцовыя саветы, 40 маладых кандыдатаў.Чытаць далей

Да заканчэння конкурса на прызы "Эўрапескага клюбу" засталіся лічаныя дні. Знаўцы гісторыі, культуролагі, аналітыкі і маладыя даследчыкі спрабуюць даць адказы на нялёгкія пытанні адносна сёняшняга аблічча Аб'яднанай Еўропы і нашых суседзей - Польшчы і Летувы. Сярод журы Конкурса апынуўся і стыпендыят Пранрамы Каліноўскага, Рыгор Астапеня.

“Гэты конкурс паказвае тыя поспехі, што дасягнулі нашыя суседзі за свае гады ў Ерапейскім Саюзе. Польшча і Літва гэта не Вялікая Брытаныя, яны на кантыненце і вельмі блізка да нас. Таксама мы спрабуем прымяраць іх поспехі да сябе, параўноўваць з лёсам нашай краіны. Не будзем хаваць, што шмат у чым мы адстаем ад нашых суседзяў і прапануем браць пэўны прыклад з Польшчы і Літвы.” - адзначыў Астапеня.Чытаць далей

Абараніўшы магістэрскую дэсэртацыю ва Уроцлаве, Яўген Скрабец, актывіст з Брэста і стыпендыят Праграмы Каліноўскага, паверныўся ў родны горад. Цяпер Яўген спрабуе арганізаваць мясцовы турыстычны бізнэс, займаецца радыёжурналістыкай а таксама арганізуе розныя культурніцкія імпрэзы.Чытаць далей

Гэтай магчымасцю скарысталіся таксама Зміцер Бандарэнка і Андрэй Вардамацкі. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў стаў стыпендыятам польскай навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Палітык атрымае стыпендыю ў 1200 злотых (каля 370 долараў).Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS