Палітвязні

Каля дзесяці пратаколаў складзена на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якая прайшла 18 кастрычніка ў будынку Мінскага гарадскога суда, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.Чытаць далей

«Працягваецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, але з сёньняшняга дня на кожным пікеце пачынаецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ», - напісаў Зміцер Дашкевіч у сацсетках.Чытаць далей

Распаўсюджаная сумесная заява праваабарончых арганізацый адносна крымінальнага пераследу блогера Эдуарда Пальчыса.Чытаць далей

На сядзібе Партыі БНФ прайшоў форум «Свабоду палітзняволеным», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадскія актывісты і праваабаронцы сярод якіх Мікалай Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Аляксандар Дабравольскі, Валер Шчукін, Алег Воўчак, Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Пастухоў, Павал Севярынец.Чытаць далей

Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый лічаць справу затрыманага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер, «выключна палітычнай» і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітычным вязням.Чытаць далей

Шэраг вядомых беларускіх юрыстаў і актывістаў заклікалі спыніць ціск на вязня сумлення, праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які зараз адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва.Чытаць далей

У Мінску каля СІЗА на Валадарскага прайшла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.Чытаць далей

Пад тэкстам дакумента падпісаліся старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Алена Танкачова, кіраўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей, кіраўнік Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Таццяна Равяка і экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.Чытаць далей

18 лістапада больш за 20 вядомых у Беларусі палітыкаў, праваабаронцаў і былых палітвязняў падпісалі зварот да міжнародных арганізацый свету з заклікам прызнаць палітвязнямі заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага.Чытаць далей

  • У Мінску адбыўся круглы стол, на якім паставілі пытанне пра адмену артыкула 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дысцыплінарныя парушэнні вязняў беларускіх турмаў.

  • Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці распаўсюдзілі сумесную заяву па сітуацыі з распачатай крымінальнай справай ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі паводле ч. 2. арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

  • Сёння ў судзе Маскоўскага раёна вызначалі пакаранні тым, хто стаяў цягам двух тыдняў у пікетах салідарнасці з Эдуардам Пальчысам, калі з 14 па 25 кастрычніка яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе за антыімперскія артыкулы на сайце 1863.com.

  • У Мінску ў сядзібе ПБНФ адбыўся форум па пытанні пераследу грамадзян па палітычных матывах.

  • У судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 лістапада пачаўся разгляд справы ўдзельніка Плошчы-2010 Уладзіміра Кондруся, якога затрымалі праз 5 гадоў і судзяць за ўдзел у масавых беспарадках.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS