-
Журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 28 чэрвеня накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Чытаць далей -
Ліпень распачынаецца судамі над незалежнымі журналістамі
2 ліпеня адбудзецца суд над брэсцкім журналістам Алесем Леўчуком. 9 і 10 ліпеня судзяць глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача. Чытаць далей -
Мікалая Статкевіча можна вызваліць у адпаведнасці з законам
Юрыст Павал Сапелка лічыць, што адзіным інструментам вызвалення палітыка да заканчэння тэрміну пакарання можа быць акт памілавання без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей. Чытаць далей -
Адзіны беларускамоўны клас у Брэсце пад пагрозай знікнення
Гэта абумоўлена неабходнасцю вывучаць з пятага класа профільныя прадметы, для якіх патрэбныя іншыя настаўнікі. А адпаведных падручнікаў і падрыхтаваных педагогаў няма. Чытаць далей -
Юры Рубцоў у лісце сваякам распапвёў пра ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім СІЗА
Амаль месяц таму, 29 траўня, актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, вядомы сваім публічным заклікам да Лукашэнкі аб адстаўцы, быў асуджаны Пружанскім раённым судом яшчэ на 2 гады зняволення. Чытаць далей -
Палітвязня Дзядка яшчэ мацней абмяжоўваюць у правах
З 23 чэрвеня палітвязень Мікалай Дзядок зноў у карцэры. Яму таксама абмяжоўваюць сустрэчы з адвакатам, пакупку рэчаў у турэмнай краме, прыдумляюць нагоды, каб не прымаць перадачы. Чытаць далей -
У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФОТА)
На канферэнцыі 25 чэрвеня пераабрана кіраўніцтва Нацыянальна платформы, а таксама прынятае рашэнне пра аптымізацыю складу ўдзельнікаў НП і перафармуляванне кірункаў дзейнасці ў бок змяншэння іх амбіцыёзнасці. Чытаць далей -
Дэпутат Бундэстага ўзяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком
Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком. Чытаць далей -
Беларусь у Балонскай прасторы
Што ўяўляюць сабой беларускія ВНУ? Які шлях трэба прайсці нашай сістэме вышэйшай адукацыі, каб стаць на адзін узровень з еўрапейскімі універсітэтамі? Над гэтымі пытаннямі разважае выпускніца праграмы Каліноўскага Людміла Асіпенка з нагоды далучэння Беларусі да Балонскай сістэмы. Чытаць далей -
Актывістаў пакаралі арыштам за акцыю салідарнасці з Юрыем Рубцовым
Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць учора судом Мінскага раёна былі пакараныя арыштам на 10 і 5 сутак адпаведна па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак сёння. Чытаць далей