Салідарныя дзеянні

Віктара Івашкевіча пахаваюць у суботу 5 кастрычніка на Паўночных могілках. 

Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Тамсама ад 12.00 да 14.00 адбудзецца развітанне. А 14.00 труна з целам выправіцца ў апошнюю дарогу на клады.

Чытаць далей

Спадарыня Вераніка Себасцьяновіч, 82-х гадовая старшыня "Таварыства Жаўнераў Арміі Краёвай на Беларусі". атрымала пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. У афіцыйным паведамленні гаворыцца аб тым, што "грамадзянка Себасцьяновіч парушыла ўсталяваны парадак, не маючы дазволу з боку мясцовых уладаў, і 12 траўня арганізавала і правяла ў мясцовасці Рачкаўшчызна сход памяці жаўнера Арміі Краёвай. Адказнасць за здзяйсненне падобнага ўчынку прадугледжана арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь".

Вераніка Себасцьяновіч да вясны 1951 года была сувязной партызанскага атраду антысавецкага падполля на Гарадзеншчыне. Была арыштаваная, атрымала 25 гадоў лагероў,  4 з якіх адседзела. Вызваленая па амністыі.Чытаць далей

У красавіку краязнаўцы Гродна здолелі зладзіць фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА. Чытаць далей

У гэтыя дні спаўняецца 15 год, як гурт грамадскіх актывістаў наладзілі ў горадзе Крычаў  выпуск незалежнай газеты “Вольны горад”. За гэты час газета набыла вядомасць не толькі ў самім Крычаве, але і ў навакольных раенах. Фармат выдання такі, што некалькі палос заўседы прысвячаецца падзеям у Клімавіцкім, Чэрыкаўскім, Чавусскім і другім раенам.   Выхад кожнага нумара, без перабольшвання, становіцца  з’явай не толькі мясцовага  маштабу.

 

Нефармальным лідарам  грамадскага руху ў  Крычаве і прылягаючых да гэтага горада раёнаў  з’яўляецца таленавіты журналіст Сяргей Няроўны. Чытаць далей

Адным з галоўных н’юсмэйкераў мінулага тыдня стаўся Гарадзенскі дзяржуніверсітэт. Вялікі рэзанас выклікаў адкрыты ліст выкладчыка ўніверсітэта Ігара Кузьмініча на імя старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіра.

У сваім лісце Кузмініч раскрыў, якія мог, таямніцы вышэйшай школы Беларусі, паказаў універсітэту на “адсунасць рэальнага самакіравання”, выказаў расчараванне тым, што “універсітэты і інстытуты пераўтавараюцца з месцаў, дзе пануюць навуковыя ідэі, у канторы па зарабленні грошай, дзе сама навуковая і навучальная дзейнасць пачынае адыходзіць на другі план”, і звольніўся з ВНУ.Чытаць далей

1 красавіка Рада Гродзенскага дзяржуніверсітэта не абрала доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа на пасаду прафесара па конкурсе. Раней гісторык даведаўся, што пасля 26 сакавіка – па заканчэнні кантракту – ён таксама не будзе кіраваць кафедрай беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.

 

Загад аб вызваленні з пасады загадчыка кафедры падпісаў яшчэ Яўген Роўба – былы рэктар ГрДУ, які і сам страціў пасаду з-за «ідэалагічных недахопаў».

 Чытаць далей

У Беларусі працягваюцца звальненні з працы па палітычных матывах.

З Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» звольнены актывіст незалежнага прафсаюза Анатоль Літвінка. Раней з гэтага ж прадпрыемства былі звольненыя актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Генадзь Паўлоўскі, Людміла Літвінка, Віталь Пашэчка, а з полацкага завода «Шкловалакно» — старшыня суполкі БНП Віктар Стукаў.Чытаць далей

На офісе Руху “За Свабоду” і камітэта “Салідарнасць” адбылася вечарына, прымеркаваная да Дня Волі.

Адкрыў вечарыну сябра Саюза беларусіх мастакоў Мікола Купава. Творца зрабіў эскурс у гісторыю, нагадаўшы пра лёс мастакоў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1863 года. Купава распавёў пра выставы, якія ў гэтым годзе будуць прысвечаны К. Каліноўскаму.

Гэтаксама сваю творчую спараваздачу зрабіў вядомы паэт і бард Алесь Камоцкі. Ён распавёў пра апошнія дыскі і кнігі, якія былі выдадзены пры творчым супрацоўніцтве з народным паэтам Рыгорам Барадуліным.Чытаць далей

20 лютага суд Лідскага раёна пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства польскай культуры Лідчыны” Аляксандра Колышка.

Мясцовыя палякі Ліды мелі намер запаліць знічы і памаліцца на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага, забітага царскімі войскамі за адчытанне паўстанчага маніфесту, 22 студзеня ў дзень 150-годдзя пачатку паўстання 1863 года. Аднак міліцыянты такія дзеянні палічылі незаконнымі, забаранілі малітву на месцы растрэла ксяндза, а Аляксандра Колышка спрабуюць прыцягнуць да адказнасці.

Чытаць далей

Падзяліся гэтай аб'явай у Кантакце, Фэйсбуку, Твітары! 22 лютага, 18.00
 
22 лютага (пятніца) а 18-й на сядзібе БНФ адбудзецца Марафон Салідарнасці з былым палітвязнем, удзельнікам Плошчы Арцёмам Грыбковым (1989–2012).
 
Хлопец трагічна загінуў у снежні. У яго засталася цяжарная жонка. Яны ажаніліся за месяц да ягонай гібелі.
 
У краінах Захаду, дый у беларускай дыяспары на Захадзе, ёсць добрая традыцыя — збор ахвяраванняў на добрую справу «заміж вянка на магілу». Гэты звычай варта пераняць. На вечарыне 22 лютага акурат будуць збіраць грошы.
 
Ты бачыш, чуеш, дыхаеш, кранаеш. А Арцём ужо ніколі не пабачыць свайго будучага сына.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS