Праваабаронцы

12 ліпеня на 65-м годзе жыцця сышла ў іншы свет вядомая расійская праваабаронца, дысідэнтка савецкіх часоў, чалавек з велізарным пачуццём гонару і сумленнем Валерыя Навадворская.Чытаць далей

Незаконныя адвольныя затрыманні, хлуслівыя сведчанні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыўныя штрафы й арышты на жаль становяцца звыклай з'явай у нашым грамадстве. Напярэдадні традыцыйнага шэсця на Чарнобыльскі шлях ужо былі затрыманы Ілля Дабратовр і Максім Вінярскі. Але, нават у такой няпростай сытуацыі, менавіта ад Вас саміх залежыць - патрапіце Вы на суткі альбо прымусіце міліцыянта ці амапаўца захацець самому адчапіцца ад Вас.

Далей мы прапануем Вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць падчас непажаданых сустрэчаў з міліцыяй.Чытаць далей

Удзельнічаць у выбарах у Магілеве становіцца сапраўды небяспечнай справай. Здарэнне, якое адбылося з вядомым Магілеўскім дэмакратычным актывістам Аляксей Паўлоўскі, можна без перабольшвання назваць незвычайным.

У нядзелю, 16 сакавіка, Паўлоўскі распаўсюджваў на тэрыторыі выбарчай акругі, дзе з’яўляецца кандыдатам у мясцовы савет, перадвыбарчыя ўлеткі. Але гэты дзень аказаўся не зусім удалы для перадвыбарчай агітацыі. На Паўлоўскага напалі двое невядомых, бацька і сын, якія аказаліся вялікімі прыхільнікамі дзеючай улады. Старэйшы з іх быў к таму ж у не цвярозым стане. “Выбаршчыкі” праявілі сапраўдную агрэсію супраць дэмакратычнага актывіста. У выніку гэтага здарэння  Аляксей атрымаў цялесныя пашкоджанні.Чытаць далей

Нечаканы працяг атрымала справа верніка з Аляксандраўкі, які самастойна арганізаваў прытулак для бяздомных. У мінулым годзе на Аляксея Шчадрова, пракуратура Шчучынскага раёна, узбудзіла крымінальную справу за “стварэнне і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі” паводле арт. 193 ККРБ.

Нагадаем, што вернік з вёскі Аляксандраўка, арганізаваў прыьтулак для дапамогі бяздомным і абяздоленым, у якім даваў прытулак людзям з усёй Беларусі.Чытаць далей

Сёння распаўсюджаны адкрыты зварот да Еўрапарламенту, Еўракамісіі, Януковіча, Пуціна, лідараў апазіцыі ва Украіне і ўкраінскага народу, які заклікае спыніць гвалт і сумесна прыступіць да міратворчых дзеянняў, а затым здзейсніць рэальныя крокі да развязвання канфлікту. Падпісанты звароту ўпэўненыя ў тым, што асабістая прысутнасць прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і еўрапейскіх дзяржаў у Кіеве ў гэтыя дні будзе стрымліваць эскалацыю канфлікту. Чытаць далей

Уручэнне прэмій у галіне праваабароны на Міжнародны Дзень Правоў Чалавека сталася ўжо традыцыйным. Трэці год запар Рада праваабаронцаў і журналістаў уганароўваюць асобаў, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у галіне абароны правоў чалавека ў Беларусі. Адмысловая прэмія мае тры намінацыі: "Праваабаронца года", "Журналіст года" і "Адвакат года".

Гэтым разам "Праваабаронцам года" быў прызнаны Андрэй Бандарэнка з праваабарончае арганізацыі "Платформа". "Адвакатам года" стаўся Гары Паганяйла. А ў галіне журналістыкі прэмію атрымалі супрацоўнікі тэлеканала "Белсат" за перадачу "Маю права".Чытаць далей

Цяжка знайсці ў дэмакратычным асяроддзі магілеўшчыны чалавека, які б не ведаў Барыса Бухеля. А сярод тых хто сутыкнуўся ў сваей дзейнасці з нашай судовай  ольбо праваохоўчай сістэмай,такіх  знайсці зусім немагчыма. Воляй лёсу на Барыса  Леанідавіча  узваліліся праблемы абароны людзей. Ужо не адзін год ён ўзначальвае Магілеўскі правабарончы цэнтр. Цяжка зараз падлічыць колькі разоў яму за гэты час прыйшлось прайсці праз суды, сутыкнуцца сам на сам з неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі, адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.Чытаць далей

26-27 кастрычніка ў Вільні прайшоў ІІІ Беларускі праваабарончы форум. Удзел у ім узялі праваабаронцы з Беларусі і краінаў рэгіёну, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры, актывісты грамадскіх арганізацый, сваякі палітвязняў. Форум сабраў больш за 110 дэлегатаў з 25 арганізацыяў і ініцыятываў, якія маюць дачыненне да праваабарончай дзейнасці.

Гэты форум – першы, у якім  не прымаў удзел Алесь Бяляцкі. Удзельнікі форуму вырашылі пакінуць пустое крэсла, адмыслова зарэзэрваванае для Алеся.Чытаць далей

Мы, ўдзельнікі ІІІ Беларускага праваабарончага форуму, як прадстаўнікі нацыянальнай праваабарончай супольнасці Беларусі ўнутры краіны і за мяжой, з глыбокай занепакоенасцю канстатуем, што за час, які мінуў з правядзення мінулага Форуму ўвосень 2010 года, становішча з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі драматычным чынам пагоршылася:

-          Хваля татальных рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года закранула шырокія колы арганізацый грамадзянскай супольнасці, тысячы простых грамадзян і сябраў апазіцыйных палітычных партыяў.Чытаць далей

Цягам апошніх пятнаццаці год Рэспубліка Беларусь паступова аддалялася ад міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, замацаваных у міжнародных пактах і канвенцыях па правах чалавека.

Гэтая тэндэнцыя знайшла сваю праяву ў наступных дзеяннях урада Беларусі:

-          Непрадастаўленне ва ўстаноўлены тэрмін рэгулярных справаздачаўпа Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах цягам некалькіх запар справаздачных перыядаў.Чытаць далей

  • З Андрэя Бандарэнкі робяць «злоснага парушальніка»

    Вязня Андрэя Бандарэнку перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу як «злоснага парушальніка рэжыму». Гэта вынікае з ягонага ліста, датаванага 20 кастрычніка.

    Чытаць далей
  • "Салідарнасць" адведала бабруйскіх рабочых, звольненых за сяброўства ў свабодным прафсаюзе (ФОТА)

    Актывісты незалежнага прафсаюза падчас сустрэчы ў мясцовым офісе АГП распавялі на відэакамеру свае гісторыі звальнення. Відэаматэрыялы будуць скарыстаныя для стварэння відэадакументаў.

    Чытаць далей
  • Андрэй Бандарэнка: палітвязень ці звычайны зэк?

    Прыйшоў час па-іншаму зірнуць на Андрэя Бандарэнку, дараваць яму дробныя адступлення ад ідэалу праваабаронцы і прызнаць яго палітычным зняволеным, выказвае меркаванне на сайце belaruspartisan.org юрыст Міхаіл Пастухоў.

    Чытаць далей
  • Новы фільм пра Праграму імя Кастуся Каліноўскага

    12-13 верасня на тэлеканале БЕЛСАТ адбылася прэм’ера дакументальнага фільма “Універсітэт Каліноўскага” да 10-годдзя Стыпендыяльнай Праграмы Польскага Ураду для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў.

    Чытаць далей
  • Чым розняцца прафілактычны нагляд, прэвентыўны нагляд і прафілактычны ўлік?

    Юрыст Павал Сапелка распавядае, якія абмежаваньні могуць быць накладзены на нядаўна вызваленых шасцярых палітвязняў у сувязі з нязнятаю судзімасцю.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS