Праваабаронцы

Не збіраецца спыняць барацьбу за свае правы грамадскі актывіст Алег Аксенаў. Не пагадзіўшыся з пастановай суду Ленінскага раену г. Магілева, Аксенаў 18 лютага абскардзіў гэта рашэнне ў абласным судзе.
 
У сваёй позве у суд Аксенаў звярнуў ўвагу на тое, што суд Ленінскага раёна вынес неабгрунтаваны прысуд, парушыўшы пры гэтым шмат працэсуальных нормаў, не ўлічыў доказаў, абвяргаючых яго віну.
 Чытаць далей

21 лютага ў Магілеве адбыўся круглы стол у падтрымку ініцыятывы аргкамітэта па стварэнні партыі БХД “Хваля салідарнасці”.

Галоўная мэта мерапрыемства - падтрымка палітвязняў, якія, на вялікі жаль, да гэтага часу існуюць у нашай краіне.

Па задумцы стваральнікаў, акцыя “Хваля салідарнасці” павінна прайсці па многіх рэгіёнах краіны і дайсці да Магілева 25 лютага. Потым акцыі ў межах “Хвалі салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі адбудуцца ў іншых гарадах Магілёўскай вобласці – 7 сакавіка ў Асіповічах і 12 сакавіка ў Бялынічах.

Чытаць далей

The Assembly of non-governmental organizations announced the Champions of civil society.



In the “Leader of the year” nomination, the award was shared by a journalist, Andrei Pachobut and a political analyst, Valer Bulgakau.


Чытаць далей

28 снежня у Магілеве прайшло святочнае мерапрыемства у сувязі з 436 гадавінай надання Магілеву Магдэбургскага права.
 
Мерапрыемства сладзіла  грамадская ініцыятыва “Грамадскі магістрат”, якая аб’яднала ў сваіх радах  людзей, неабыякавых да гісторыі роднага горада, яго будучыні. Гэта грамадскія актывісты, прафесійныя гісторыкі, студэнты, дзяржаўныя службоўцы.
 Чытаць далей

Нягледзячы на лютыя маразы блізу 200 чалавек сабралося ў мінскім Доме Смутку, каб развітацца з легендарным археолагам, выкладчыкам, навукоўцам, дзеячам беларускага руху, Міхасём Чарняўскім. Сярод сабраўшыхся былі сябры, паплечнікі, студэнты і нават незнаёмыя людзі.

Літургію адслужыў вуніяцкі біскуп Гаек, пасля чаго прагучаў развітальны смутны матыў на дудзе ў выкананні Змітра Сасноўскага ("Стары Ольса"). Пасля чаго гучала шмат добрых прамоў-успамінаў пра жыццё і дзейнасць спадара Чарняўскага. Пахаванне, згодна з апошнім жаданнем, адбылося ў роднай вёсцы Круці Мядзельскага раёна.

 Чытаць далей

17 студзеня  ў галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя кнігі “Справа Бяляцкага”.
 
Аўтар,  журналіст Радыё “Свабода” Валер Каліноўскі прызнаўся, што пісаў кнігу “калектыўна” - браў дзясяткі інтэрв'ю, сустракаўся з людзьмі, якія добра ведалі Алеся Бяляцкага, працавалі з ім.
 
“Праўдзівая і аб'ектыўная кніга, у якой аўтар паказаў Бяляцкага такім, якім яго ведаюць старыя знаёмыя і сябры”, - распачаў імпрэзу публіцыст Сяргей Дубавец.
 Чытаць далей

Сёлета некалькі соцень назіральнікаў ад Беларускай  Хрысціянскай дэмакратыі па ініцыятыве  маладога адказнага сакратара партыі Дзяніса Садоўскагасклалі эфектыўную сетку назірання за парламенцкімі выбарамі.  Паводле іх падлікаў, яўка выбарцаў склала 45%, а не 74, як заяўляў цэнтрвыбаркам.

 
Ужо шмат гадоў Дзяніс займаецца праваабарончай дзейнасцю. Зараз ён падтрымлівае сям’ю  палітвязня Яўгена Васьковіча, каардынуе стасункі Яўгена з адвакатам Аляксандром Галіевым, займаецца справамі іншых палітвязняў.
 Чытаць далей


У Прэс-службе Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) паведамілі, што 4 кастрычніка ў Страсбургу камітэт па палітычных пытаннях Асамблеі  прыняў  заяву  па Беларусі.

 

У ёй адзначаецца, што 12 палітычных вязняў да гэтага часу застаюцца ў турмах, прычым з'явілася вартая даверу інфармацыя пра недастатковую медыцынскую і адвакацкую дапамогу і катаванні ў дачыненні да іх. Заява ўтрымлівае заклік «неадкладна і без якіх-небудзь умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўжо памілавалі».Чытаць далей

Яна працуе ў праваабарончым цэнтры «Вясна» , абараняе моладзь і ўсіх  рэпрэсаваных.
 
Вельмі часта Наста прысутнічае на судах, дзе вядзе маніторынг правапарушэнняў. Яна падтрымлівала ў судах сваіх маладых паплечнікаў Змітра Дашкевіча, Андрэя Кіма, Паўла Вінаградава, прысутнічала на працэсах па справе 19 снежня 2010 года, пераадольвала горы хлусні, падмацоўвала сяброў.
 Чытаць далей

Слынны праваабаронца, культурніцкі дзяяч, навуковец і пісьменнік  Алесь Бяляцкі ўжо год як знаходзіцца ў турме.
 
Міжнародна прызнаны абаронца правоў чалавека,  кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, быў асуджаны на чатыры з паловай гады строгага турэмнага зняволення паводле абвінавачання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў са сродкаў, якія «Вясна» атрымлівала на дапамогу ахвярам, рэпрэсіяў. 
Чытаць далей

  • У Віцебску забаранілі пікет у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю

    Прычына забароны – адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцыі работнікамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі. Пра гэта віцебскаму праваабаронцу паведамілі ў лісце за подпісам кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Наталлі Ляпёшкінай.

    Чытаць далей
  • Дэпартамэнт выканання пакаранняў не дазволіў юрысту наведаць турмы

    Юрыст Павал Сапелка атрымаў адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведваньне месцаў прымусовага ўтрыманьня з мэтаю іх маніторынгу.

    Чытаць далей
  • Кіраўнік ПЦ "Вясна" заклікаў праяўляць салідарнасць

    4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі прапануе адзначыць гэты дзень праявамі салідарнасці.

    Чытаць далей
  • Прадстаўнікоў БХК не пускаюць на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій

    Падобныя здарэнні адбыліся ў Віцебску і Баранавічах. Цалкам верагодна, што такая тэндэнцыя будзе назірацца ў іншых гарадах.

    Чытаць далей
  • Мікалай Дзядок: Храналогія пераследу

    Два месяцы, як Мікалай Дзядок знаходзіцца ў папраўчай калоніі г. Горкі. Туды ён быў пераведзены 12 мая пасля прысуду яшчэ на адзін год пазбаўлення волі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS