Праваабаронцы

Як паведамляе прэсавая сайт spring96.org, арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі імкнецца як мага больш прадуктыўна выкарыстоўваць час, які ён вымушаны праводзіць за кратамі. Праваабаронца шмат чытае, займаецца англійскай мовай, робіць фізічныя практыкаванні і піша мемуары пра згуртаванне маладых літаратараў “Тутэйшыя”, адным з заснавальнікаў якога ён быў.

“Тут болей няма чаго і рабіць, як лісты чытаць і пісаць самому (што не рабіў ужо гадоў 15). У мяне ўсё добра. Уцягнуўся ў тутэйшае жыццё збольшага, гляджу тэлевізар (тут два каналы бярэ), вучу (падвучваю) ангельскую, чытаю”,- напісаў Алесь Бяляцкі ў адным са сваіх лістоў на волю.
 Чытаць далей

Затрыманых удзельнікаў учорашняй акцы і ля Горацкай калоніі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча 3 жніўня перанакіравалі ў іншы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – г.п. Дрыбін, што прыблізна ў 20-ці км ад г. Горкі. Зараз 10 моладзевых актывістаў (аднаго затрыманага адпусцілі, а месцазнаходжанне яшчэ чатырох праваабаронцам пакуль не вядома) знаходзяцца ў мясцовым РАУСе ў чаканні суду. Па некаторай інфармацыі, нечаканая змена “маршруту” адбылася з-за меркаванага візіту Лукашэнкі ў Горкі.
 Чытаць далей

Спадар Валеры Шчукін был затрыманы 3 ліпеня ля Чыгуначнага вакзала разам з 15-гадовым унукам.
 
“Раней мая дачка і ўнукі не бралі ўдзелу ў акцыях, трымаліся крыху ўбаку.Але 3 ліпеня ўнук вырашыў мяне суправаджаць і бараніць, бо  ў мяне ад стрэсу хутка падвышаецца ціск. Пастаянныя факты стрэсу даюць адчуванне, што жывеш у межах баявых дзеянняў.
 Чытаць далей

Сёлетнія "палявыя" суды над удзельнікамі пратэстаў ускладняюць кантроль правабаронцаў. Вось ужо некалькі тыдняў запар, амаль без перапынкаў, “судовая сістэма” краіны “разглядае” справы затрыманых на акцыях “маўклівых пратэстаў”. Колькасць затрыманых настолькі ўражлівая, ажно шмат у якіх рэгіёнах Беларусі суд пайшоў на беспрыцындэнтныя меры.  Па каментар аб “незвычайных” судах Еўрарадыё звярнулася да праваабаронцы Алены Танкачовай.Чытаць далей

Беларускія праваабаронцы 29-30 чэрвеня наведалі упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Жэневе. У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Цэнтру прававой інфармацыі, Беларускай асацыацыі журналістаў.
 
Беларускія праваабаронцы падчас  сустрэчы са спецдакладчыкамі  ААН закранулі тэмы свабоды сходаў і асацыацый, ужывання катаванняў і інш.
 
Чытаць далей

Новая праваабаронча-асветніцкая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» пачала сваю працу ў Мінску па адрасе вул.Валадарскага дом 50, кор. 4, офіс 101. Прэзентацыя адкрыцця офіса адбылася ў фармаце «снядання на траве» на ўлонні прыроды па суседству з аранжэрэяй Батанічнага саду, што сімвалізавала адкрытую для інвалідаў магчымасць кантактавання з усім мірам. Мерапрыемства суправаджалася сурдаперакладам.Чытаць далей

Праваабаронцы накіравалі зварот да адміністрацый калоній, у якіх утрымліваюцца палітычныя вязні, асуджаныя за акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Зварот быў прыстасаваны да Міжнароднага дню ў падтрымку ахвяр катаванняў, які адзначаецца 26 чэрвеня па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН.Чытаць далей

26 чэрвеня Генеральная Асамблея ААН абвясціла Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Гэты дзень праводзіцца з мэтай выкаранення катаванняў і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання « Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання», прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1984 і ратыфікаванай  Рэспублікай Беларусь 13 сакавіка 1987 году.Чытаць далей

Дар’я Корсак, жонка палітвязня і прадстаўнік рады камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Алена Танкачова наведалі вайсковую пракуратуру для дачы тлумачэнняў адносна заявы аб жорсткім стаўленні і катаваннях у СІЗА КДБ. Саму заяву Дар’я накіроўвала ў Генеральную пракуратуру, аднакш паводле рашэння генеральнага пракурора, яе разгляд накіравалі ў пракуратуру вайсковую, якая падпарадкоўваецца генеральнаму ведамству.Чытаць далей

  • Затрыманне за фатаграфаванне – парушэнне закона

    Юрыст Павел Сапелка пракаментаваў інцыдэнт з затрыманнем журналіста КП за фатаграфаванне фасада Акадэміі Навук.

    Чытаць далей
  • Паводле праваабаронцаў, ўсе перадумовы для забойства Нямцова стварыла ўлада

    Праваабарончыя арганізацыі Amnesty International і “Мемарыял” выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка.

    Чытаць далей
  • Большасць правоў грамадскіх актывістаў парушаецца на стадыі затрымання

    Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ПЦ “Вясна” па выніках анкетавання асобаў, якія мелі адміністратыўны пераслед па палітычных матывах цягам 2014 года ў розных гарадах Беларусі.

    Чытаць далей
  • Праваабаронцы падрыхтавалі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

    Аналітычны агляд за кастрычнік-снежань мінулага году падрыхтаваны ў выніку супрацы паміж беларускімі няўрадавымі арганізацыямі: Асамблеяй НДА, БХК, БАЖ, Цэнтрам прававой трансфармацыі, ПЦ “Вясна” і камітэтам “Салідарнасць”.

    Чытаць далей
  • Баранавіцкі гарвыканкам, забараніўшы пікет, здзейсніў ТРЫ парушэнні

    Прынамсі так лічыць праваабаронца Сяргей Гоўша, які з гэтай нагоды днямі накіраваў заяву міжраённаму пракурору на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама пра адмову ў правядзенні пікета, прысвечанага гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS