Праваабаронцы

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, удзельнікі ІІІ Беларускага праваабарончага форуму, разглядаем праграму Усходняга Партнёрства як сродак набліжэння краін-партнёраў да еўрапейскіх стандартаў жыцця ва ўсіх сферах. Пры гэтым гандлёва-эканамічнае развіццё краін-партнёраў не можа быць аддзеленае ад сацыяльна-палітычнага і  гуманітарнага вымярэння еўрапейскіх стандартаў, у тым ліку ў сферы выканання правоў чалавека.Чытаць далей

Жыхары Брэста і вобласці цяпер маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю юрыстаў і наўпроставую дапамогу валантэраў.

- Збіраемся дапамагаць жыхарам вобласці абараняць свае правы па гарачых слядах, пакуль яшчэ не позна выправіць сытуацыю, - кажа валантэр Сяргей Вакуленка. – Часцей за ўсё людзі звяртаюцца па вырашэнне працоўных і жыллёвых канфліктаў, але шмат наведнікаў прыходзяць паскардзіцца на абыякавасць чыноўнікаў і халатнасць службовых асоб. Распавесці пра ўмовы прававога вакуўма, калі няма куды звярнуцца са сваёй праблемай. Нядаўна адзін берасцеец звярнуўся да нас па дапамогу з-за таго, што мясцовыя лекары выпісалі са шпіталя ягоную маці толькі з-за таго, што быццам бы ў іх няма адпаведных умоў каб лекаваць 70-ігадовую жанчыну.  Прыйшлося ісці ў аддзел аховы здароўя, каб выратаваць жанчыну.

У большасці выпадкаў выпадае разам з чалавекам пачынаць рушэнне па інстанцых, дамагаючыся вырашэння гарачага пытання.Чытаць далей

Зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека  Алесю Бяляцкаму 25 верасня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў следчым ізалятары ў Менску, затым у Бабруйскай папраўчай калоніі №2.Чытаць далей

У пятніцу, 13 верасня, а 14-ай гадзіне на вашы пытанні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа Іна Кулей, старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць», куратарка польскай навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Скончыўся набор на чарговы год навучання ў польскай навучальнай праграме імя Кастуся Каліноўскага. Сярод іншага, увагу грамадскасці выклікаў той факт, што сёлета на праграму паступілі некалькі вядомых людзей, у тым ліку былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саннікаў.Чытаць далей

Зламыснікамі была ўзламана паштовая скрынка Камітэта "Салідарнасьць" - [email protected]. Невядомыя здзейснілі рассылку ад імя старшыні "Салідарнасці" Іны Кулей. Разасланы ліст нагадваў вядомыя "лісты шчасця" ці "афрыканскага пастара" і заклікаў патэнцыйнага чытача дапамагчы спадарыні Кулей, якая быццам бы страціла грошы і дакуманты ў Гішпаніі, выслаўшы 2.900 эўра на пэўны рахунак. Варта адзначыць, што ліст хутчэй за ўсё быў складзены з дапамогай "google-translate", бо ўтрымліваў мноства арфаграфічных і граматычных памылак. Чытаць далей

Асобу Пятра Мігурскага можна без перабольшвання назваць знакавай у апазіцыйным дэмакратычным  асяроддзі Магілеўскага рэгіена. Не кожны выкладчык правінцыйнага ВНУ, як Мігурскі, можа дазволіць сабе адкрыта гаварыць пра свае палітычныя погляды.Чытаць далей

У той час, як беларусы пазіраючы з вакна на заснежаныя вуліцы, разважаюць, куды ж падзелася вясна, праваабарончая арганізацыя "Вясна" зноў з'явілася ў самым цэнтры Мінска і нават адзначыла наваселле. Нагадаем, што кватэра, якая з'яўлялася папярэднім офісам арганізацыі была арыштаваны пасля вынясення прысуду старшыні цэнтра, Алесю Бяляцкаму.

Новы офіс праваабарончага цэнтра «Вясна» месціцца па вуліцы Мяржынскага, 8-26. Планіроўка офіса такая ж, як і на былой кватэры.

Як паведамляе Наша Ніва, перасяленне прыпадае на дзясятую гадавіну ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», нагадала праваабаронца Таццяна Равяка. «І мы ўсё адно працуем. Ужо дзесяць год».Чытаць далей

BISS organized the first presentation on the results of the research project "Human funds in Belarus: a source of competitiveness and modernization."
 
The roundtable, which was held on February 15, presented two research papers written by the project organisators: "The Belarusian higher education in international term" (Vladimir Dunayev, Public Bologna Committee) and "Returning to the education and evaluation of human funds in Belarus" (Alexander Chubrik, Gleb Shimanovich, IYP).
Чытаць далей

Ініцыятыўная група грамадзян, якія пацярпелі ад  дзеянняў уладаў, стварае арганізацыюдзеля абароны тых, па абскарджванням якіх еўрапейскія і міжнародныя інстытуты прынялі станоўчыя рашэнні.
 
- Ідэя стварэння арганізацыі нарадзілася з-за нежадання ўрада краіны выконваць прынятыя Радай ААН па правах чалавека рашэнні,  - пракаментаваў Камітэту «Салідарнасьць» праваабаронца Леанід Судаленка.-  На сённяшні дзень іх прынята больш за 40, у якіх былі адзначаны тыя ці іншыя парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускіх грамадзян, гарантаваных Міжнародным Пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы”.Чытаць далей

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з журналістам Аляксандрам Тамковічам зладзіў прэзентацыю кнігі "Жыццё пасля кратаў", якая адбылася на сядзібе партыі БНФ. Гэта ўжо 17-ая кніга мужнага журналіста і пісьменніка, намесніка старшыні БАЖ. У імпрэзе ўзялі ўдзел старшыня “Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей, бацькі і родныя палітзняволеных – Марына Лобава і Марына Адамовіч, сябры правабарончага цэнтру “Вясна”.
 Чытаць далей

  • Следчы камітэт парушае прэзумпцыю невінаватасці фігурантаў па "справе графіцістаў"

    На сайце Следчага камітэта 22 жніўня з'явілася інфармацыя ў дачыненні да абвінавачаных і падазраваных па “справе графіцістаў”, якая, на думку праваабаронцаў, парушае прэзумпцыю невінаватасці затрыманых.

    Чытаць далей
  • "Ніколі да палітычнага зняволенага не будуць ставіцца так, як да звычайнага"

    Пра ўмовы ўтрымання зняволеных у Бабруйскай калоніі, куды перавялі Юрыя Рубцова, распавялі былыя вязні гэтай пенітэнцыярнай установы – праваабаронца Алесь Бяляцкі і моладзевы лідар Андрэй Кім.

    Чытаць далей
  • Прэвентыўны нагляд, як другое пакаранне за адну правіну

    Юрыст Павал Сапелка на сайце palitviazni.info каментуе працягу надзору ваўкавыскаму пардпрымальніку, былому палітвязню Мікалаю Аўтуховічу.

    Чытаць далей
  • Баранавіцкія актывісты павіншавалі Міколу Статкевіча з народзінамі

    Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 11 жніўня накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу каляровую віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў, якую першы раз на гарадской цэнтральнай пошце прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый.

    Чытаць далей
  • У Гродна нагадалі пра палітвязняў

    Інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітычных вязняў правялі праваабаронцы Цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту ў Гародні. 

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS