Праваабаронцы

Адбыліся  чарговыя заняткі ”Праваабарончай школы”, арганізаванай Камітэтам “Салідарнасьць” для бацькоў маладых грамадскіх актывістаў. На гэты раз удзельнікі семінара вывучалі ролю грамадскіх і праваабарончых арганізацый у рэалізацыі міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека на Беларусі.

Вядучая  семінара прваабаронца Алена Танкачова  пазнаёміла слухачоў школы з тым, як працуюць  важнейшыя міжнародныя інстытуты: Камітэт ААН па правах чалавека, АБСЕ, Савет Еўропы, Камісія ЕС і іншыя. Адзначалася, што  выкарыстанне міжнародных механізмаў  у сённяшніх умовах  - адзн з нешматлікіх інструментаў уздзеяння  на беларускія ўлады.

На другім семінары гэтага цыкла заняткаў гутарка йшла аб правапрымяняльнай практыцы выкарыстоўвання нацыянальнага заканадаўства ў сферы абароны правоў чалавека.
Чытаць далей

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, выказваем словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на наш заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму судом як “выплата шкоды, нанесенай злачынствам”.

24 лістапада 2011 г. суд Першамайскага раёна г. Мінска безпадстаўна прызнаў сродкі, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага і асудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Чытаць далей

«Праваабарончая школа» для бацькоў грамадскіх актывістаў распачала новы цыкл заняткаў у студзені. Яны былі былі падрыхтаваны «Бацькоўскай ініцыятывай»  Камітэта «Салідарнасьць.Чытаць далей

Напярэдадні Новага году сабраліся разам  усе магілеўскія дэмакратычныя актывісты.
 
Толькі на гэты раз людзі сабраліся не ў зале паседжанняў, а за святочным столом, прыбраным рознымі прысмакамі. Побач стаяла вялікая прыгажуня елка. На сустрэчу Новага года, якую вырашылі правесці ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў”,  прыйшлі прадстаўнікі амаль усіх дэмакратычных партый і устаноў горада, грамадскія актывісты.
 
Прысутныя адзначалі, што мінулы год быў не самым лепшым. Самым цяжкім было ўзгадваць, што нават у гэтыя святочныя дні некалькі нашых сяброў вымушаны сустракаць Новы год за кратамі.
 Чытаць далей

Прэмія за абарону правоў чалавека была ўручана13 снежня ў офісе праваабарончага цэнтра «Вясна». Былі абвешчаны імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначалі за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.
 Чытаць далей

Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 году. З 1950 году гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце як Дзень правоў чалавека.
 
Дэкларацыя з’яўляецца першым міжнародным дакументам, у якім прызнаецца, што асноўныя правы і свабоды  неаддзельна ўласцівы  ўсім людзям, і што ўсе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі.
 Чытаць далей

24 лістапада суддзя Першамайскага раёна прыгаварыў Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч гэтага, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў як кампенсацыю стратаў і 36 мільёнаў за судовыя выдаткі .

Такім чынам беларускія ўлады, праз надуманае, незаконнае  крымінальнае абвінавачванне, спрабуюць не толькі пакараць актыўнага  абаронцу рэпрэсаваных,але і прымусіць  усіх беларускіх правааабаронцаў адмовіцца дапамагацьтым, кто нязгодны з існым у краіне становішчам.

Марныя спробы!

Сымбалічна - падчас аб’яўлення прысуду Алесю Бяляцкаму, унутры будынку Маскоўскага суду смелыя людзі разгарнулі расцяжку са словамі:”Вясну” не спыніць!”
Гэтая ж думка прагучала і ў апошнім слове на судзе Алеся Бяляцкага .Чытаць далей

Праваабаронца Алена Танкачова распавяла Еўрарадыё аб “прэзумпцыі вінаватасці”, прааналізавала суд над Бяляцкім, “тэрарыстамі” і ўсю судовую сістэму.

Еўрарадыё: Найперш у палітыцы, але і шмат у чым іншым, быў праведзены нібыта такі падзел на тое, як было да 19 снежня 2010 года і як стала пасля. Калі казаць аб праваабарончай дзейнасці як на гэтай сферы адбіліся тыя падзеі?Чытаць далей

Праблему катавання ў беларускіх турмах разгледзеў на сваёй сесіі 10-12 лістапада ў Жэневе Камітэт ААН супраць катаванняў.Чытаць далей

  • Пачаўся набор ў летнія школы па правах чалавека

    Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2015 год.

    Чытаць далей
  • Грамадзяне Беларусі супраць дзяржавы: пяцёрка гучных спраў

    70 гадоў таму Беларусь была прынятая ў склад краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Камітэт па правах чалавека ААН, па сутнасці, адзіная міжнародная інстанцыя, куды беларусы могуць звярнуцца, калі на нацыянальным узроўні дамагчыся справядлівасці не ўдаецца.

    Чытаць далей
  • Касацыйная скарга палітвязня Мікалая Дзядка адхілена

    Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу палітзняволенага Мікалая Дзядка, якому 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва працягнуў тэрмін зняволення ў турме на 1 год і 3 дні.

    Чытаць далей
  • Правы чалавека на пальцах

    29 красавіка ў Мінску пройдзе бясплатны ўводны курс па правах чалавека. Арганізатары абяцаюць распавесці базавыя паняцці, філасофію і ідэі правоў чалавека даступным мовай і ў цікавай форме.

    Чытаць далей
  • БХК просіць адмяніць «дэкрэт аб дармаедстве»

    Праваабаронцы ўгледзелі ў дакуменце парушэнні Канстытуцыі і міжнародных дамоваў.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS