Праваабаронцы

Старшыня Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза “Чарнобыль”, пісьменнік Васіль Якавенка падчас сустрэчы з сябрамі Камітэта “Салідарнасьць” падзяліўся сваімі ўражаннямі аб удзеле ў Дняпроўскім экалагічным форуме грамадскасці ў Кіеве 6-7ліпеня. Форум быў ініцыяваны грамадскімі арганізацыямі трох краінаў: Украіны, Беларусі, Расіі. З Беларусі удзельнічалі 17 чалавек - грамадскія дзеячы і прадстаўнікі Мінпрыроды.
 
На форуме абмяркоўваўся стан прыроднага наваколля галоўнай артэрыі Дняпра, басейн якога ахоплівае тэрыторыю трох краінаў. Адной з вострых  праблемаў паўстала асушэнне рэкаў.Чытаць далей

Бацькоўскія актывісты Камітэта “Салідарнасць” узялі ўдзел у грамадскім адукацыйным семінары ў Празе.
 
6 чалавек , з розных рэгіёнаў Беларусі, у якіх выпрацаваны свае ўласныя ідэі па паляпшэнню навакольнага асяроддзя, гарадскім развіцці, працы з моладдзю пабывалі ў сталіцы Чэхіі і сустрэліся з сябрамі чэшскіх няўрадавых арганізацый.
 
Чытаць далей

Актывісты ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў», у склад якой уваходзяць Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Цэнтр Прававой Трансфармацыі,  ПЦ “Вясна”, БХК, ”Прававая ініцыятыва” і “Платформа” накіравалі Рабочай групе ААН па адвольных затрыманнях тэрміновае паведамленне з просьбай адрэагаваць на хвалю адвольных адміністрацыйных арыштаў у Беларусі.

У паведамленні  апісваецца схема, якая шматразова паўтараецца апошнім часам, калі чалавеку, які ўжо адбыў адміністрацыйны арышт, без вызвалення  прад’яўляецца новае фальшывае абвінавачанне, у сувязі з якім яго зноў прыгаворваюць да арышту.

У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра Дзмітрыя Крамянецкага, Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменку, Івана Амельчанку.Чытаць далей

Вядомая праваабаронца тлумачыць, чаму яна будзе гутарыць з уладамі нягледзячы ні на што.

Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі“Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 25 мая (бліжэйшая пятніца), пачатак а 18.30. Месца правядзення:"Арт-сядзіба" (вул. Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД “Гарызонт”). Уваход вольны!

Алена Танкачова займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 1996 года. Цяпер яна - кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі. Апроч тэорыі, зведала і практыку: пасля 19 снежня 2010 года яе выклікалі на допыт, а затым правялі ператрус на яе кватэры.Чытаць далей

Пяць гадоў таму ў Варшаве на першай акцыі «Беларускай нацыянальнай памяці» да шыльды ў гонар забітага ў польскай сталіцы генэрала Станіслава Булак-Балаховіча прыйшло каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, - паведамляе "Наша Ніва".
 
«Калі няма памяці, няма і будучыні. Пераемнасьць паміж пакаленьнямі не павінна перапыняцца. Трэба памятаць сваіх герояў, сваё мінулае», — сказаў тады нашаму радыё адзін зь іх.

Цягам пяці гадоў актывісты арганізацыі наладзілі безьліч мерапрыемстваў — перадусім пошук і ўшанаваньне месцаў, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю беларусаў, якія былі вымушаныя заставацца ў выгнаньні ды там і паміралі.

Чытаць далей

18 letters of appeal with Concluding Observations of the UN Committee against Torture were submitted by the Committee “Salidarnasc” to administrations of correctional facilities and pre-trial detention facilities of the KGB and on Valadarskaha str.
 
“International obligations of the Republic of Belarus are a priority over the national legislation and shall be implemented no matter what the political situation is and despite any other circumstances” – Inna Kuley, Chairperson of the Committee “Salidarnasc”, mentions in the appeal letters she signed.
 Чытаць далей

Калі звярнуцца да гісторыі, першапачаткова дзень 8 сакавіка быў Днём змагання жанчын за свае правы. Беларускія жанчыны працягваюць гэтае змаганне дасюль.  Кожная па-свойму…
 
Сёння прыгадваецца гучнае здарэнне ў Магілеўскай вобласці на адбыўшыхся ў снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі разгортвалісь  на выбарчым участку № 99 горада Магілева і працягвалісь амаль год.У іх выніку суд Кастрычніцкага раёна Магілева, на сваім паседжанні 20 верасня 2011 года, задаволіў пазоў старшыні выбарчай камісіі № 99 Ірыны Зямцовай наконт кампенсацыі маральнай і матырыяльнай шкоды за паклеп з боку назіральніц Ларысы Шукайла і Людмілы Кавылкінай.Чытаць далей

Адбыліся чарговыя заняткі “Прававой школы” для рэгіянальных актывістаў. У межах вучэбнай праграмы быў арганізаваны інтэрактыўны семінар па навучанні асновам працы з ініцыятыўнымі грамадзянскімі групамі. Арганізавана практычная  вучоба ўдзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў дзейнічаць на карысць грамадству: у вырашэнні пытанняў выканання нацыянальнага заканадаўства, мясцовага самакіравання, беларускамоўных школ, паляпшэння экалагічнай сітуацыі, добраўпарадкавання мікрараёнаў і шмат іншых.Чытаць далей

18 лістоў- зваротаў   з выніковымі заўвагамі Камітэта ААН супраць катаванняў былі накіраваны Камітэтам “Салідарнасьць” ў адміністрацыі папраўчых калоній і следчых ізалятараў КДБ і на  Валадарскага. “Міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь маюць прыярытэт над нацыянальным заканадаўствам і павінны выконвацца, нягледзячы на палітычнае становішча ў краіне ці іншыя абставіны”, --гаворыцца ў лістах, падпісаных кіраўніцай “Салідарнасьці” Інай Кулей.
Чытаць далей

Мінуў год як пайшоў ад нас Эдуард Брокараў. Без перабольшвання – цудоўны чалавек.
 

Нефармальны лідар грамадскай думкі ў  Горках і  суседніх з гэтым горадам раенаў. Таленавіты журналіст. У свой час заснаваў газету “Узгорак”, якая была запатрабавана ва ўсім рэгіене. Самаадданы палітык. Брокараў не адзін год узначальваў мясцовую суполку БНФ і  паслядоўна праводзіў важныя палітычныя кампаніі.

Чытаць далей

  • Мікалая Статкевіча можна вызваліць у адпаведнасці з законам

    Юрыст Павал Сапелка лічыць, што адзіным інструментам вызвалення палітыка да заканчэння тэрміну пакарання можа быць акт памілавання без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей.

    Чытаць далей
  • Як псіхалагічна абараніцца ад міліцыянтаў?

    Карыснымі парадамі падзяліліся праваабаронцы "Вясны" і "Прававой ініцыятывы" на адмысловым самінары у Магілёве.

    Чытаць далей
  • Салідарнасць з палітвязнямі палічылі “распальваннем нацыянальнай варожасці”

    Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты зноў пазбаўлены магчымасці публічна агучыць сваю нязгоду з наяўнасцю палітвязняў у краіне. Пікет з адпаведнымі мэтамі не дазволены.

    Чытаць далей
  • Праваабаронцы пачынаюць гуманітарную місію ва Ўкраіне

    Яе асноўная мэта — дапамагчы праваабарончым арганізацыям Украіны, якія займаюцца перасяленцамі, пацярпелымі ад збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

    Чытаць далей
  • Віцебскім актывістам не даюць правесці акцыю напрацягу 6 гадоў

    Праваабаронца Павал Левінаў лічыць, што pашэнне Віцебскага гарвыканкаму не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS