Палітвязні

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі.Чытаць далей

Сёння, 16 лютага неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Мінску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітвязню Яўгену Васьковічу.Чытаць далей

11 лютага старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу (на “хіміі”), ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.Чытаць далей

Палітвязень з верасня пабываў у ШІЗА 5 разоў. Прэсінг пачаўся праз два месяцы пасля пераводу з Наваполацкай калоніі ў Віцьбу. Звычайна садзяць на 10 сутак, па максімуму. Пра гэта распавяла сайту salidarnasc.org маці палітвязня Валянціна Аліневіч.Чытаць далей

Палітвязень Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці.Чытаць далей

Юрый Рубцоў хоча спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды у памеры 125 мільёнаў рублёў і перадаць яе выдавецтву “Логвінаў”.Чытаць далей

Былога палітвязня Аляксандра Францкевіча пакаралі нібыта за лаянку і супраціў міліцыі. Францкевіч расцаніў суд і арышт як “палітычныя рэпрэсіі”.Чытаць далей

Палітвязень Ігар Аліневіч ізноў кінуты ў ШІЗА. Гэта, як мінімум, пятае такое пакаранне за апошнія паўгады, што ён правёў у калоніі “Віцьба”, паведамляе statkevich.org.Чытаць далей

Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем.Як распавяла інцыятарка збору сродкаў Таццяна Севярынец, добраахвотныя ахвяраванні рабілі ўсе жадаючыя падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сілаў”.Чытаць далей

FIDH – Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, а таксама Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзілі адпаведную заявуЧытаць далей

  • Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня спаўняецца 59 гадоу.

     

  • Каля буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы на мяжы з Беларуссю ўстаноўленыя білборды з выявамі беларускіх палітвязняў.

  • У Мінску прадстаўнікі АГП арганізавалі пікет салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі акцыі чвэрць гадзіны трымалі партрэты палітзняволеных. Абышлося без затрыманняў.

  • Палітвязень Юры Рубцоў паведаміў жонцы, якая яго наведвала ў СІЗА г. Баранавічы аб тым, што колькасць прагулак неабгрунтавана абмяжоўваецца, зняволеным даюць ежу нізкай якасці.

  • Чацвёртага жніўня адзначаецца міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS