Палітвязні

Рашэнне аб забароне было прынятае пасля складання двух рапартаў аб парушэнні правіл унутранага распарадку ў першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі, куды Статкевіч быў пераведзены 13 студзеня з магілёўскай турмы № 4.Чытаць далей

Мінскія актывісты пры падтрымцы Камітэта “Садлідарнасць” наведалі палітвязня Юрыя Рубцова, які адбывае паўтары гады так званай “хіміі” за абразу суддзі ў спецкамендатуры №7 вёскі Куплін Пружанскага раёна.Чытаць далей

Марына Адамовіч размясціла ў сваім Фэйсбуку адрасаваны ёй допіс палітвязня Міколы Статкевіча пра тое, як ён сустрэў у Новы год за кратамі.Чытаць далей

Супраць палітвязня Мікалая Дзядка, якога маюць вызваліць праз два месяцы, завялі новую крымінальную справу нібыта за «непадпарадкаванне», што пагражае яму яшчэ годам зняволення.Чытаць далей

Былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію. Пра гэта ён паведаміў журналісту Барысу Вырвічу, які жыве ў Бялынічах і перапісваецца з апазіцыйным палітыкам.Чытаць далей

У Сусветны дзень правоў чалавека адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў няволі.Чытаць далей

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч прэзентаваў у Гродне сваю кнігу прозы «Чарвяк» і адказаў на пытанні чытачоў і журналістаў.Чытаць далей

4 верасня, пасля адбыцця арышту, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў на волю актывіст “Маладога фронту” Зміцер Крамянецкі. Ён распавёў, што на “сутках” ўпершыню сутыкнуўся з сітуацыяй, калі значная частка арыштаваных знаходзіцца там безпадстаўна, паколькі ніякіх правапарушэнняў не здзяйсняла.Чытаць далей

Незразумелая сітуацыя склалася вакол прэвентыўнага нагляда над Зміторм Дашкевічам. Сам нагляд меўся скончыцца яшчэ ў траўні, аднакш Зміцер Дашкевіч скардзіцца, што з не надта зразумелай нагоды супрацоўнікі праваахоўных ворганаў працягваюць прыходзіць да ягонай кватэры і пытацца ці ён дома ці не. Ніякіх тлумачэнняў міліцыянты пакуль не даюць.Чытаць далей

У мінскім судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд судовай справы аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляда над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагадаем, што нагляд быў уладкаваны над Вінаградавым ад самага моманта вызвалення ў верасні 2011 года. Павал быў абавязаны знаходзіцца ў хаце ад 20-й гадзіны вечара да 6-й ранку, апроч таго хлапец меў забарону на наведванне публічных месцаў.

Суд Маскоўскага раёну вырашыў падоўжыць нагляд з-за "сыстэматычныя парушэнні рэжыма нагляда". Вінаградаў некалькі разоў траляў у ізалятар на завулку Акрэсціна за адміністратыўныя правапарушэнні.Чытаць далей

  • 4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі прапануе адзначыць гэты дзень праявамі салідарнасці.

  • Пікет Аб'яднанай грамадзянскай партыі прайшоў у Мінску каля ГУМа. Лідар АГП Анатоль Лябедзька збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты. Статус прэтэндэнта дазваляе яму арганізоўваць пікеты.

  • Палітвязень знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №9 г. Горкі з 30 чэрвеня. Плошча ПТК - 5 квадратных метраў на дваіх асуджаных.

  • Грамадскі актывіст Юры Рубцоу намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зняволення, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцця «хіміі». 24 ліпеня Брэсцкі абласны суд касацыйную скаргу Юрыя Рубцова не задаволіў, і такім чынам прысуд адносна Рубцова ўступіў у сілу.

  • Прысуд Пружанскага раённага суда, паводле якога палітвязня прызналі вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання – абмежавання волі – і асудзілі на 2 гады калоніі, такім чынам уступіў у сілу. Юрый Рубцоў бліжэйшым часам будзе накіраваны для адбыцця больш жорсткага пакарання ў адну з калоній.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS