дыскрымінацыя

Салігорскі райвыканкам разгледзеў даклад аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Парушэння моўнага заканадаўства чыноўнікі не заўважылі, а прадстаўленыя праваабаронцамі ў дакладзе факты дыскрымінацыі ўвогуле праігнаравалі.Чытаць далей

Улады працягваюць дыскрымінаваць дэмакратычных актывістаў пры фармаванні выбарчых камісіяў. Каардынатар кампаніі назірання Дзяніс Садоўскі лічыць, што зменаў у правядзенні выбараў няма і “хутчэй за ўсё, рыхтуюцца фальсіфікацыі”.Чытаць далей

Глыбоцкі раённы суд 23 ліпеня аштрафаваў журналіста Змітра Лупача на 25 базавых велічынь.Чытаць далей

Кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.Чытаць далей

20 ліпеня Алесь Кіркевіч наведаў Ленінскі РАУС Гродна, дзе старшы лейтэнант Аляксей Вайцешка склаў на яго пратакол за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. У тэлефоннай гутарцы пра ўзбуджэнне адміністратыўнай справы міліцыянт таксама паведаміў калегу Кіркевіча Алесю Дзянісаву.Чытаць далей

Пра тое, што ні Віктара Хоміча ад партыі левых «Справядлівы свет», ні прадстаўніцу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зінаіду Шуміліну не ўключылі ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта, стала вядома пасля сённяшняга паседжання прэзідыуму гомельскіх аблсавету і аблвыканкаму. Ніводзін прадстаўнік апазіцыйных партый не ўвайшоу таксама ў склад абласной і гарадскіх тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта ў Гродна.Чытаць далей

Падобныя здарэнні адбыліся ў Віцебску і Баранавічах. Цалкам верагодна, што такая тэндэнцыя будзе назірацца ў іншых гарадах.Чытаць далей

Вядучага радыёстанцыі Unistar Сяргея Грудніцкага звольнілі за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.Чытаць далей

У Мінгарвыканкаме вывучылі дзейнасць Змітра Вайцюшкевіча і забаранілі канцэрт. Пра гэта кажа афіцыйнае тлумачэнне за подпісам першай намесніцы начальніка галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай.Чытаць далей

На рэдактара інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігара Барысава супрацоўнікі магілёўскай міліцыі завялі дзве справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS