Салідарныя дзеянні

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і актывіста партыі Мікалая Казлова суд Ленінскага раёна Мінска 16 лютага аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў), актывістку АГП Вольгу Маёраву — на 20 базавых велічынь (4,2 млн. рублёў).Чытаць далей

Чацвёра беларусаў, якія уваходзяць у незарэгістраваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Свабода), ад 15 лютага пачалі галадоўку салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую баевікі ў Данбасе узялі ў палон і перадалі ў Расію.Чытаць далей

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы адбыўся мітынг прадпрымальнікаў супраць указу прэзідэнта №222, які пачаў дзейнічаць ад пачатку году і паралізаваў працу малога бізнесу.Чытаць далей

У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 лютага разглядаліся адміністрацыйныя справы шасці чалавек, на якіх былі складзены пратаколы за ўдзел у недазволенай уладамі акцыі супраць міліцэйскага гвалту. Нагадаем, 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда жорстка збілі двух актывістаў і журналіста.Чытаць далей

Трохгадовая сусветная кампанія «Мы можам. Я магу» (We can. I can) накіраваная на кансалідацыю намаганняў зацікаўленых людзей і арганізацый у супрацьракавай барацьбе.Чытаць далей

Аплаціць штраф «графітысты» вінныя цягам месяца, пасля чаго яны публічна дадуць справаздачу за сабраныя ў межах акцыі грошы. Дапамагчы ў арганізацыі збору сродкаў пагадзілася «Арт-сядзіба».Чытаць далей

Беларуская асацыяцыя журналістаў распрацавала формы звароту у МУС і ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама Вярхоўны суд Беларусі адносна збіцця у памяшканні суда Фрунзенскага раёна журналіста TUT.BY Паўла Дабраволькага. БАЖ заклікала сябраў сваёй арганізацыі падтрымаць калегу напісання лістоў у дзяржаўныя органы.Чытаць далей

Суддзя Скуратовіч у дзеяннях графіцістаў злоснага хуліганства не выявіла. Яна пакарала юнакоў штрафамі.Чытаць далей

Праваабаронцы адзначаюць, што сістэмных зменаў, накіраваных на якаснае змяненне сітуацыі ў галіне правоў чалавека, не адбылося. Яны заклікаюць міжнародную супольнасць працягваць маніторынг сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі, узгадніць з беларускімі ўладамі "дарожную мапу" на шляху паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і прапануюць шэраг канкрэтных крокаў у гэтым кірунку.Чытаць далей

Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 26 студзеня прыняло заяву з нагоды збіцця карэспандэнта TUT.by Паўла Дабравольскага. Тэкст заявы з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіравалі ў Следчы камітэт.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS