Студэнты

Выпускніца біялягічнага факультэту ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані па спэцыяльнасьці «Малекулярная біялёгія» Тацяна Кебікава перад тым як трапіць у Польшчу 4 гады правучылася на біяфаку БДУ. Пасьля Плошчы яна вымушана была працягнуць навучанне за мяжой па праграме імя Кастуся Каліноўскага.Чытаць далей

Кандыдат аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году, лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода ўзгадвае падзеі дзесяцігадовай даўніны, аналізуе памылкі і дасягненні тагачаснай кампаніі пратэсту.Чытаць далей

Студэнты мінскіх ВНУ запісалі відэаролік, дзе яны танчаць каля уваходаў у свае універсітэты. Такім чынам яны спрабуюць прыцягнуць увагу Міністэрства адукацыі да рэформаў у акадэмічнай сферы.Чытаць далей

Як паведаміла член ініцыятыўнай групы StudentWatch Аляксандра Кузьміч 27 студзеня ў Мінску на прэзентацыі маніторынгу выканання Беларуссю дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі, больш за сто навучэнцаў ВНУ заявілі аб парушэнні сваіх правоў.Чытаць далей

Разгорнутае інтэрв’ю з самым «мэдыйным» беларускім студэнтам апошніх двух месяцаў, які быў аштрафаваны і адлічаны з універсітэта за ўдзел у Маршы студэнтаў і спробу стварыць незалежную моладзевую арганізацыю.Чытаць далей

Студэнт філалагічнага факультэта БДУ, якога ўнеслі ў спісы на адлічэнне за актыўную грамадскую дзейнасць, распавядае пра метады змагання адміністрацыі навучальнай установы з іншадумствам і дзеліцца планамі на будучыню.Чытаць далей

У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у “Маршы студэнтаў” 2 снежня, падчас заліковай сесіі узніклі праблемы. Выкладчыца, не гледзячы на добрую падрыхтоўку хлопца, катэгарычна адмовілася ставіць “залік” па прадмеце.

Злашчасны залік, па словах Глеба, якія цытуе ПЦ "Вясна", ставіўся ўсім студэнтам “аўтаматам”, але да яго асабіста выкладчыца паставілася выключна прадузята. Студэнцкі актывіст два разы здаваў залік, і кожны раз выкладчыца Таццяна Шамякіна яго не ставіла, спасылаючыся на недакладнасці і няправільныя фармуліроўкі. На трэці раз малады чалавек здаваў прадмет ужо камісіі:Чытаць далей

Аднаго з удзельнікаў студэнцкай акцыі супраць платных перасдачаў, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея суд Маскоўскага раёна пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (чатыры з паловай мільёна рублёў).Чытаць далей

Напярэдадні дзесяцігоддзя праграмы Каліноўскага Зміцер Зубро распавёў «Белсату», чым адрозніваецца Польшча ад Беларусі, як шукаць працу ў Варшаве і калі збіраецца вяртацца на радзіму.Чытаць далей

На мерапрыемстве, арганізаваным Камітэтам “Салідарнасць”, сярод запрошаных гасцей былі намесніца старшыні Руху “За Свабоду” Галіна Cкараход, кіраўніца Беларускай жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова, а таксама Уладзімір Дунаеў (Грамадскі балонскі камітэт), Людміла Гразнова (Праваабрончы альянс), Таццяна Агеева (Беларускі дакументацыйны цэнтр), Зміцер Чарных (Беларускі хельсінскі камітэт).Чытаць далей

  • Праграма Каліноўскага трансфармуецца ў праграму стажыровак

    Новая праграма з'яўляецца працягам першай і таксама будзе насіць імя Кастуся Каліноўскага, а каб стаць яе ўдзельнікаў, не абавязкова мець праблемы з беларускім рэжымам.

    Чытаць далей
  • Глеб Вайкуль пра феномен цяперашняга "палітпрызыву" (ВІДЭА)

    Адлічаны з ВНУ студэнт Глеб Вайкуль распавядае, як яго хацелі забраць у войска, а таксама пра тое, як адрозніць палітычны прызыў ад звычайнага.

    Чытаць далей
  • Студэнтку пагражаюць адлічыць з універсітэта за ўдзел у флэш-мобе «Танчым за рэформы»

    Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджанне пра адлічэнне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля таго, як зняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэш-моба #танчымЗаРэформы.

    Чытаць далей
  • Кулей: за 10 год праз Праграму Каліноўскага прайшлі амаль 900 чалавек

    За 10 гадоў праз Праграму Каліноўскага прайшлі амаль 900 чалавек, дыпломы з іх атрымалі 274 чалавекі – у амаль 200 розных спецыяльнасцяў ад інфарматыкі і праграмавання да журналістыкі – распавяла куратар праграмы Іна Кулей на ўрачыстасцях, прысвечаных 10-й гадавіне праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

    Чытаць далей
  • Універсітэт Каліноўскага (ВІДЭА)

    У Варшаве, падчас урачыстасцяў з нагоды 10-годдзя існавання праграмы імя Кастуся Каліноўскага, была прэзентаваная дакументальная кінастужка "Універсітэт Каліноўскага".

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS