Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • 5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: Каб дачакаўся гуся! (ВІДЭА)

    Моладзевая актывістка Наста Дашкевіч (Палажанка) за свае палітычныя перакананні неаднойчы пераследавалася ўладамі, а яе муж, лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч цяпер у Гарадзенскай турме. Там летась 26 снежня яны пабраліся шлюбам, хоць меліся зрабіць гэта яшчэ ў 2010-м. Наста Дашкевіч у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды» апавядае гісторыю свайго кахання, турэмнага шлюбу і чакання мужа з няволі. 

    Наста Дашкевіч: Зьмітра з турмы сустрэне гусь зь яблыкамі...

    Чытаць далей
  • Мікалай Статкевіч. Лісты на волю. ( дададзена відэа)

    Мікалай Статкевіч атрымлівае шмат лістоў ад сяброў, паплечнікаў з Беларусі і замежжа,  проста ад незнаемых  людзей. Палітвязень вельмі ўдзячны кожнаму адрасаванаму яму цёпламу слову і заўсёды адказвае на кожны дасланы ліст.

    Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч  імкнецца і за кратамі  працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае  з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для  беларускага грамадства тэмы.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Статкевічу: “Ён вытрымае выпрабаванне турмой”

    Расказвае паплечнік Мікалая Статкевіча Аляксей Гаўруцікаў:

    - Я знаёмы з Міколам Статкевічам з сакавіка 1994 года і ўпэўнены, што ён вытрымае выпрабаванне турмой. Ён так і напісаў мне ў адным са сваіх лістоў з турмы: “…не дачакаюцца…”

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Статкевічу: Крэда Мікалая Статкевіча - “Шлях вольных”

    Эсэ “Шлях вольных” было напісана Мікалаем Статкевічам падчас знаходжання на “хіміі” ў Пухавіцкім раёне ў 2006 годзе.

    Пазней у 2010 годзе яно было апублікавана “Рыдыё Свабода” ў перадачы “У што я веру”.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Статкевічу: Тры гады без вясны

    Мікалай Статкевіч ужо тры гады не бачыў вясны... Не бачыў у абсалютна прамым сэнсе - перад яго вачамі толькі муры і кавалачак неба праз краты...

    "Мікола тры гады не бачыў вясны... У абсалютна прамым сэнсе - толькі муры і кавалачак неба праз краты... У яго было крыху лета і восень ў 2011-м... І ўсё..." - напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

    - Я сёння атрымала ліст ад Мікалая, - кажа Марына, - у якім ён дзякуе за новы тэлевізар, які два тыдні таму яму перадала, дзякуючы сябрам-аднапартыйцам. Пасля новага году яму, нарэшце, дазволілі тэлевізар... Да гэтага ён мог толькі радыёкропку слухаць некалькі гадзін на дзень. Дык вось, ён перадаў падзяку і напісаў, што, дзякуючы гэтаму, ведае цяпер, "што у вас ужо новае лісце на бярозах з'явілася".

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS