Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • 5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры

    Вядомыя актывіст, моладзевы лідар і былы палітвязнь Андрэй Кім разам з былым палітпрызыўніком з Берасця, Яўгенам Скрабцом, пракаментавалі для "Салідарнасці" сваё бачанне важнасці ўдзелу ў кампаніі "Тыдзень з палітвязнем" і самога ліставання зняволеным.

    Андрэй Кім: “А тут - фактычна літаратурная творчаць. Дык яшчэ яна і ў гісторыі застанецца, бо я думаю, што перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры. У рэальным жыцці ў вас не будзе столькі часу і магчымасці, каб абмеркаваць розныя пытанні, тым больш у такім фармаце, максімум, на што мы здольныя - паведамленні ў кантакце.

    Дашкевіч, ці Статкевіч, ці Бяляцкі - гэта несумніўна выбітныя постаці ў найноўшай гісторыі Беларусі, пра іх напісаны кнігі, зняты фільмы, і яшчэ будуць пісацца і здымацца.

    Таму варта скарыстацца такой магчымасцю!

    Чытаць далей
  • Салігорск: Грамадскія актывісты далучыліся да інфакампаніі салідарнасці "Тыдзень палітвязня" (фота)

    Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі “Тыдзень палітвязня”. У межах кампаніі прадстаўнікі розных арганізацый і партый з Салігорску даслалі паштоўкі ды лісты беларускім палітвязням.

    - На жаль, для Беларусі наяўнасць палітвязняў стала ўжо нейкай штодзённасцю, - кажа маладафронтавец Ілля Шыла. - Даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі ёсць той мінімальнай праявай салідарнасці, якую можа выявіць кожны, і якая так важная для нашых зняволеных паплечнікаў.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: бо кранае тое, што ён піша.

    -- Падымайся, Дзімон! -- гарланіў над вухам Ахмед, трасучы мяне за плячо.

    Я ледзь расплюшчыў вочы, з яшчэ большымі высілкамі падняў галаву і глянуў на ягоны цёмна-матавы твар, які за час камернай адсідкі ніколькі не змяніў свой каўказскі колер.

    -- Колькі часу? -- прабурчаў я, паваліўшыўся назад у падушку.

    -- А восьмай.

    -- Дык што ты тлуміш мне розум?! У мяне шчэ пяць гадзін! Ты ўчора дрыхнуў увесь дзень, і я цябе не падымаў.

    Чытаць далей
  • Зміцер Дашкевіч. Біяграфія. Дзейнасць. Храналогія пераследу

    Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

    У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху “Малады Фронт”.

    Чытаць далей
  • Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў:” Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай”

    Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасці “Тыдзень палітвязня”:

    -- Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай... Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся...»

    У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста– ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS