Акцыі салідарнасці

Грамадзкiя актывiсты 26 мая зладзiлi пiкет у падтрымку Дзмітрыя Палiенкi, асуджанага за ўдзел у акцыi раварыстаў "Крытычная маса".Чытаць далей

У судзе горада Жодзіна 23 траўня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі. На 5 удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мерпрыемстве (арт.23.34 КаАП). Усіх пакаралі буйнымі штрафамі.Чытаць далей

Такі заклік 16 трауня ў дзень беларускай салiдарнасцi распаўсюдзіў у сацыяльнай сетцы актывіст Максім Вінярскі.Чытаць далей

У суботу ў Маскве прайшла акцыя журналістаў у падтрымку медыйнай кампаніі РБК, у якой у мінулую пятніцу былі звольненыя трое кіраўнікоў. Грамадзянская супольнасць мяркуе, што звальненні галоўных рэдактараў адбыліся пад ціскам Крамля.Чытаць далей

20 красавіка Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай. Беларускія каталікі далучыліся да акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых падчас канфлікту на усходзе Украіны.Чытаць далей

«Дзесяціразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў звольнены з Мінспорту за ўдзел у гурце Brutto, пад пагрозай яго выезд на першынство свету» — такая навіна абляцела інтэрнэт раніцай 13 красавіка.Чытаць далей

За два месяцы акцыі ў падтрымку графіцістаў праз збор ахвяраванняў і продаж цішотак з прынтом «Беларусь мае быць беларускай» сабрана 32 мільёны рублёў. 25 мільёнаў пайшло на аплату трох штрафаў, а астатнія 7 мільёнаў мастакі перадалі сваякам зняволеных па новай «справе фанатаў».Чытаць далей

8 красавіка прайшла чарговая акцыя ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў ля будынка Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, што на вуліцы Сапёраў. Чытаць далей

Кандыдат аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году, лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода ўзгадвае падзеі дзесяцігадовай даўніны, аналізуе памылкі і дасягненні тагачаснай кампаніі пратэсту.Чытаць далей

Па усім свеце праходзяць акцыі салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая была схоплена данецкімі тэрарыстамі і таемна перапраўлена ў Расію, дзе на яе сфабрыкавалі крымінальную справу. Неабыякавыя да лёсу абаронцы Украіны мінчукі 9 сакавіка правялі акцыі салідарнасці каля расійскай і ўкраінскай амбасад.Чытаць далей

  • Эдуард Пальчыс на волі!

    Сёння Мінскі гарадаскі суд прысудзіў Эдуарда Пальчыса да абмежавання свабоды тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Блогера прызналі вінаватым паводле артыкуле 130 ч.1 «Наўмыснае дзеянне, накіраванае на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варажнечы» і па артыкуле 343 ч.2 «Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў праз Інтэрнэт».

    Чытаць далей
  • Пікет салідарнасці ў апошні дзень суда над Эдуардам Пальчысам (ФОТА)

    Прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных арганізацый зладзілі ля будынку Мінгарсуда чарговы яскравы пікет у падтрымку блогера і рэдактара антыімперскага сайта 1863х.com

    Чытаць далей
  • На ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам складзена 10 пратаколаў

    Каля дзесяці пратаколаў складзена на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якая прайшла 18 кастрычніка ў будынку Мінскага гарадскога суда, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

    Чытаць далей
  • Стартаваў збор подпісаў салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

    «Працягваецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, але з сёньняшняга дня на кожным пікеце пачынаецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ», - напісаў Зміцер Дашкевіч у сацсетках.

    Чытаць далей
  • Падтрымай аднадумца – зрабі фрузуру ў майстра

    Зміцер Дашкевіч прапануе прыгожы шлях салідарнай падтрымкі тых, хто змагаецца за свае пераканнанні і несправядліва рэпрэсуецца ўладай.

    Кіраўнік Маладога фронту Зміцер Дашкевіч пастрыгся ў цудоўнага цырульніка і вядомага крэатыўнага дэмакратычнага актывіста Паўла Вінаградава і выклаў з гэтай нагоды свае думкі на сваёй старонцы Фэйсбуку:

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS