Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Камітэт "Салідарнасць" распачаў кампанію "Тыдзень палітвязня"

    Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі арганізацыі, якая адбылася ў офісе Руху "За Свабоду".

    На працягу тыдня на сайце salidarnasc.org у рубрыцы "Пяць нагодаў, каб больш даведацца пра палітвязня" можна будзе атрымаць інфармацыю, што тычыцца канкрэтнага палітычнага зняволенага: важныя моманты з жыцця, біяграфію, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячоў, і галоўнае, напамін пра патрэбу ў ліставанні са зняволенымі – галоўны сродак, якім мы можам выказаць сваю салідарнасць з імі.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Статкевічу: Мікалай Статкевіч – заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў

    20-годдзе ўтварэння Беларускага  згуртавання  вайскоўцаў. Мікалай Статкевіч сустрэў гэты юбілейны дзень у турме...

    20 жніўня 1991 года. У Маскве — путч, гэкачэпісты.

    А ў гэты дзень у Мінску  падчас  мітынгу на  плошчы  Леніна дэмакратычна настроеныя афіцэры і вядомыя грамадскія дзеячы заявілі аб стварэнні Беларускага згуртавання  вайскоўцаў. Была пастаўлена задача — спрыяць ажыццяўленню вайсковай рэформы, абароне дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусі, правоў беларускіх вайскоўцаў, выхаванню патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

    Чытаць далей
  • “Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў”

    Навукова-папулярная канферэнцыя  з такой назвай, у якой прымалі ўдзел гісторыкі і краязнаўцы з Беларусі і Польшчы прайшла 25-26 траўня ў Гародне.

    Чытаць далей
  • КОНКУРС ЭСЭ “Жанчыны, мы разам” - тэрмін падоўжаны да 1 ліпеня

    Фонд “My razem” (Польшча) супольна з камітэтам абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" (Беларусь) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеянне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”).

    Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны з Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.

    Чытаць далей
  • Салідарнасць з журналістам

     18 траўня а 21-00 з Ізалятара Часовага Утрыманьня на Акрэсціна мусяць вызваліць карэспандэнта “Радыё РацыяАляксандра Ярашэвіча. За апошні месяц малады журналіст другі раз трапляе пад адміністратыўны арышт.

    Нагадаем, што Ярашэвіча арыштавалі 26 красавіка пад час выканання прафесійных абавязкаў на “Чарнобыльскім шляху”, а па вызваленні журналіст быў паўторна затрыманы 6 красавіка пасля таго, як ён разам з вядомым блогерам і сябрам “БАЖ” Змітром Галко, вядомым як блогер “Будзімір”, сустракаў арыштаваных за тую самую акцыю на гадавіну Чарнобыськай Катастрофы. Суд Маскоўскага раёну прысудзіў журналісту ажно 12 сутак, блогеру - 10.



    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS