Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Бацька Мікалая Статкевіча не забыты

    Падчас наведання Камітэту «Салідарнасьць»  старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Антонавіч Сірыца расказаў пра падтрымку  баранавіцкімі  актывістамі бацькі зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

     

    Чытаць далей
  • У Баранавічах будуць святкаваць 150-годдзе бітвы пад Мілавідамі

    22 траўня 2013 года  споўніцца 150 год бітвы пад Мілавідамі - апагея супраціву герояў- каліноўцаў.   Гэта мясцовасць знаходзіцца ў 18 кіламетраў ад Баранавічаў.Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ  рыхтуюцца  урачыста адзначыць гэтую гістарычную падзею   На Мілавідскім полі знаходзяцца тры помнікі: каталіцкая капліца, праваслаўны чыгунны крыж і валун, які ўсталявалі сябры ТБМ ў 2006 годдзе.   Чытаць далей
  • Пачаўся Год Каліноўскага. Фотарэпартаж Арцёма Лявы

    22 студзеня, у 150–ю гадавіну пачатку Паўстання 1863 года, ў Беларусі прайшлі першыя урачыстасці, прысвечаныя святкаванню Года Каліноўскага. У Свіслачы кветкавыя вянкі былі ўскладзеныя да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, а таксама да магілы ягонага брата Віктара.   Удзел ў акцыі ўзялі дыпламаты Польшчы, Літвы і Латвіі, у прыватнасці - пасол Польшчы Лешак Шарэпка, генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, часовы павераны ў справах Літвы Ёнас Даніляўскас. Таксама ў Свіслач прыехалі  лідар Руху “За Свабоду”Аляксандр Мілінкевіч, старшыня  Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей,актывісты Гродзеншчыны.   Чытаць далей
  • Павіншуй палітвязня з Калядамі і Новым годам

    Набліжаюцца каталіцкія і пратэстанцкія Каляды, затым — Новы год, затым — праваслаўныя Каляды. За кратамі на сённяшні момант утрымліваецца 12 палітвязняў. Варта павіншаваць іх са святамі або лістом, або паштоўкай, або даўшы тэлеграму, затэлефанаваўшы на нумар 166 з гарадскога тэлефона і прадыктаваўшы адрас.

    Чытаць далей
  • Салідарныя вернікі перамаглі

    У камітэт «Салідарнасьць» гэтымі днямі завітаюць шмат вернікаў царквы «Новае  жыццё», каб падзяліцца радаснай навінай: справа пра прымусовае высяленне царквы скасаваная.
      Нагадаем, царква атрымала позву ад судовага выканаўцы Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, у якой прапаноўвалася да 5 снежня вызваліць памяшканне, размешчанае па вуліцы Кавалёва ў Мінску. Уласнік будынка - мясцовае ЖРЭА. Наогул, спробы забраць у вернікаў будынак працягваюцца з 2005 года.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS