Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Сустрэча ўпачатку вясны

    13 сакавіка адбылася вечарына сустрэчы матуляў і жонак палітзняволеных у  Камітэце “Салідарнасьць”.

    Чытаць далей
  • Рыхтуйце праекты па моладзевай салідарнасці!

    Прадстаўнікі недзяржаўных моладзевых організацый сабраліся ў  Міжнародным моладзевым цэнтры «Фіальта», каб абмеркаваць новую праграму Еўрапейскага Саюза "Моладзь у дзеянні", якая  будзе дзейнічаць да 31 снежня 2013 года.   Гэтая праграма папулярызуе актыўную грамадзянскасць моладзі, яе еўрапейскую грамадзянскасць перш за ўсё,  заахвочвае да дыялогу, талерантнасці і салідарнасці сярод моладзі.   Арганізатары мерапрыемства з асветніцкай ўстановы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрасілі  на круглы стол маладых людзей з розных беларускіх моладзевых НДА - сталічных і рэгіянальных.   Чытаць далей
  • Нягледзячы на запалохванні, малітвы за Беларусь працягваюцца

    Літаральна адразу пасля выбараў 2010 году і далейшых рэпрэсій і хвалі запалохвання, у Мінску і некаторых абласных і раённых цэнтрах пачаліся вулічныя малітвы за Беларусь, дзе вернікі розных канфесій збіраліся разам на асноўных плошчах гарадоў, каб звярнуцца да Бога з заступніцкай малітвай аб лёсе краіны, палітычных зняволеных і ўсіх пацярпелых ад рэжыму, аб  пераменах у краіне.   - Мы збіраемся на малітву ў самым цэнтры Берасця, каб стаць у духоўнай праломіне за сваю зямлю, стаяць у малітве, калі трэба посціць, праслаўляць нашага Бога Ісуса Хрыста і прасіць Госпада вызваліць палітзняволеных, прасіць аб адзінстве і еднасці цэркваў у горадзе, краіне!   Чытаць далей
  • Салідарнасць патрабуе мужнасці

    На працягу апошняга тыдня магіляўчанін Аляксей Паўлоўскі зноў быў бадай што галоўным героем у паведамленнях шматлікіх  інтэрнет-рэсурсаў.
    Справа ў тым, што кіраўніцтва магілёўскага акцыянернага таварыства «Прамжылбуд», дзе грамадскі актывіст працаваў мулярам, адмовілася працягваць з ім  працоўны кантракт. Гэта настолькі абурыла яго калег, што брыгада муляроў напісала калектыйную заяву да кіраўніка прадпрыемства з патрабаваннем, каб з Паўлоўскім быў працягнуты працоўны кантракт. У адваротным выпадку, заявілі пятнаццаць будаўнікоў, яны таксама адмаўляюцца  працягваць кантракты.
    Чытаць далей
  • Каляднае свята для магілёўскіх дзяцей

    У час зімовых канікул  для дзяцей з 28 сем’яў магілеўскіх дэмакратычных актывістаў,  шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў было арганізавана прыгожае каляднае свята.
      Мерапрыемства адбылася, дзякуючы намаганням грамадскай актывісткі, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі  Яўгеніі Цюркінай.
      Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS