Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • 10 партрэтаў маладых палітвязняў

    Спыненне рэпрэсій супраць палітвязняў у Беларусі ўсё яшчэ на парадку дня. 14 красавіка вызвалілі Андрэя Саннікава, кіраўніка яго выбарчай кампаніі Дзмітра Бандарэнку - на наступны дзень. За кратамі засталіся  13 палітычна рэпрэсаваных, сярод іх прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, экскандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

    Чытаць далей
  • “Салідарнасьць” запрашае на прэзентацыю сайта і інтэрнетпраекта “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”

    Камітэт «Салідарнасьць” запрашае 17 красавіка, а  18.00, на прэзентацыю сайта www.salidarnasc.org і відэацыкла з 10 партрэтаў вызваленых маладых палітвязняў “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”.

    Чытаць далей
  • Святкаванне Дня Волі ў Літве

    У Літве святкаванню 94-тай гадавіны заснавання БНР быў прысвечаны тыдзень беларускай  гісторыі і культуры, арганізаваны беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі, Літоўскім парламентам, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

    Чытаць далей
  • Беларусы адсвяткавалі 25 сакавіка Дзень Волі. (Фотарэпартаж з Мінску)

    На шэсце ў гонар Дня Волі ў Мінску сабраліся некалькі тысячаў чалавек, нават нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Акцыя была самай масавай ад часоў Плошчы 2010 года. Падчас маніфестацыі   і мітынгу людзі скандавалі «Свабоду Сяргею Каваленку”,жыццё якога ў небяспецы і ўзгадвалі усіх палітвязняў, якія пакутуюць за нас, за нашу гісторыю, за незалежнасць і дэмакратычны выбар для Беларусі.   Акцыі на Дзень Волі ў рэгіёнах  улады не дазволілі. Чытаць далей
  • Да Дня Волі — паслаць палітвязню паштоўку

    25 Сакавіка — Дзень Волі — будзе адзначацца ўжо на гэтым тыдні (у нядзелю). А там падыдуць і іншыя святы — каталіцкі і пратэстанцкі (8 красавіка) і праваслаўны (15 красавіка) Вялікадні. Дні лятуць, учора споўнілася 15 месяцаў, як большасць з паліітвязняў знаходзяцца за кратамі, а мінскія анархісты і Мікалай Аўтуховіч і яшчэ болей часу.
     
    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS